У рамках дэкады «Залаты ўзрост» Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага сабрала ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання пажылых людзей “Паклічу сяброў” на святочнае пасяджэнне. Мэта сустрэчы – аддаць даніну павагі старэйшаму пакаленню, перад якім мы ў неаплатным даўгу, напоўніць жыццё пажылых людзей цяплом і святлом.
Бібліятэкары прапанавалі гасцям установы пазнавальна-забаўляльную праграму “Как молоды мы были”.
Вядучыя цёпла павіншавалі віноўнікаў урачыстасці са святам веры, мудрасці і дабрыні. Бібліятэкар Наталля Ляўковіч прачытала душэўныя вершы.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/izobrazhenie_viber_2022-10-05_14-58-09-856.jpg)
За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў” спявалі песні сваёй маладосці, чыталі байкі і аўтарскія творы, успаміналі жыццё. А яшчэ актыўна і з юным запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Госці правялі ў бібліятэцы прыемныя хвіліны адпачынку, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/img_20221005_114659-1024x768.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/izobrazhenie_viber_2022-10-05_14-58-08-816-1024x769.jpg)
На сустрэчы прысутнічалі старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Алена Сілкова і дырэктар Бераставіцкай райбібліятэкі Святлана Станкевіч, якія сардэчна павіншавалі прысутных з Днём пажылых людзей, пажадалі ім моцнага здароўя і даўгалецця.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/img_20221005_112621-1024x768.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/izobrazhenie_viber_2022-10-05_14-58-09-265-1024x768.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/izobrazhenie_viber_2022-10-05_14-59-43-138-1024x768.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/izobrazhenie_viber_2022-10-05_14-59-59-671-1024x768.jpg)
Інга Антановіч, бібліёграф Бераставіцкай райбібліятэкі