Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2024

Дзень народнага адзінства ў бібліятэках Бераставіччыны

17 верасня — Дзень народнага адзінства. Да гэтага дня ў бібліятэках раёна праходзяць культурна-асветніцкія мерапрыемствы: дыялогавыя пляцоўкі, інфармаыйныя гадзіны, конкурсы і віктарыны, сустрэчы з цікавымі людзьмі, і яшчэ цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Іх правядзенне паспрыяе больш глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню. Гэта і інфармацыйны навігатар “У адзінстве народа – моц краіны”, падрыхтаваны Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкай-клубам, інфармацыйны рэліз “У адзінстве традыцый – моц народа” Канюхоўскай бібліятэкі, час яднання “Мы – людзі адзінай цудоўнай зямлі – Беларусь”, праведзены ў Малабераставіцкай бібліятэцы.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства ва ўсіх публічных бібліятэках раёна арганізаваны інфармацыйныя выставы, якія знаёмяць наведвальнікаў з багатай і разнастайнай гісторыяй і культурай роднай зямлі.

Так, Бераставіцкая раённая бібліятэка арганізавала кніжную выставу “Адзіная Беларусь – магутная Беларусь” і правяла інфармацыйную гадзіну “Моц у адзінстве” і патрыятычны ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!”.

У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы запрасілі дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту на тэматычны квэст “У лабірынце роднага краю”. Каманды “Васількі” і “Зубраняты” паказалі свае выдатныя веды на станцыях “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “Знакамітыя людзі нашай краіны”, “Славутасці Беларусі”, “Музычная скарбонка”, “Прырода Беларусі”. У завяршэнні квэста ўдзельнікі склалі пазлы : “Брэсцкая крэпасць — герой” і “Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь”.

Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства служыць аб’ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці.

https://www.beresta.by/dzen-narodnaga-adzinstva-biblijatjekah-berastavichchyny/