Удвая больш работ даслалі сёлета юныя бераставічане і іх бацькі на раённую выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд”, якая ўжо пяты год праводзіцца пры падтрымцы ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама. Сямейная творчасць аб’ядноўвае, а навагодняя тэматыка спрыяе нараджэнню крэатыўных і незвычайных ідэй, якія з кожным годам усё больш уражваюць і здзіўляюць.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0846.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0857.jpg)
Звыш двухсот самаробных вырабаў дэманструюцца ў адным з памяшканняў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі – пакоі Спадырыні Завірухі. Работы, выкананыя для новых намінацый юбілейнай выставы-конкурсу – “Парад снегавікоў” і “У аб’ектыве Новы год”, унеслі разынку ў афармленне пакоя. Фотаздымкі дзяцей у маляўнічых навагодніх касцюмах каля святочных ёлак упрыгожылі сцены. А цэлая “армія” снегавікоў акуратна размясцілася па ўсяму памяшканню, нібыта ахоўваючы спакой сваёй гаспадыні Спадарыні Завірухі. Выкананыя з разнастайнага матэрыялу і падручных сродкаў, добразычлівыя і вясёлыя, гэтыя персанажы адразу ж пакараюць сэрцы наведвальнікаў рэзідэнцыі. Вучні, якія прыязджаюць у сядзібу Бераста-Зюзі на экскурсію, абавязкова фатаграфуюцца з імі.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0858.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0856.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0744.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0747-1.jpg)
Калядныя кампазіцыі з прыроднага матэрыялу – традыцыйная намінацыя, вырабы якой заўсёды вызначацца хараством і вытанчанасцю. І на гэты раз канкурсантам удалося ўразіць палётам сваёй фантазіі і якасцю прадстаўленых работ. Галоўным жа ўпрыгожаннем пакояў Спадарыні Завірухі стаў раскошны калядны стол, “накрыты” для гасцей.
Актыўныя творчыя землякі ў чарговы раз пастараліся здзівіць сваёй багатай выдумкай і падарыць усім навагодні святочны настрой. І той, хто пабываў на выставе, адназначна скажа – гэта ім ўдалося!
Святлана Ганчарова, фота аўтара
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0753.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0839.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0841.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0844.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0850.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0852.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0854.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0859.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0860.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0861.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0862-1.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0863.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0864-1.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0865.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0866.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0868.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0870.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0871.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0873.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0874.jpg)