Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.01.2023

“Краіна мрояў – краіна герояў”. У Бераставіцкай райбібліятэцы арганізавана выстава да 100-годдзя ўтварэння СССР

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага арганізавана кніжная выстава “Краіна мрояў – краіна герояў”, якую бібліятэкары прымеркавалі да 100-годдзя ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік – найбуйнейшай ў свеце дзяржавы.

Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР былі прыняты 30 снежня 1922 года на І Усесаюзным сходзе Саветаў. З’яўленне новай дзяржавы мела вялікае сусветна-гістарычнае значэнне. Замест былой Расійскай імперыі прыйшла дзяржава новага тыпу. Утварэнне СССР стала вынікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1917-1922 гадоў. Рэвалюцыя прывяла да ліквідацыі ранейшага і ўтварэння новага дзяржаўнага механізма.

На выставе прадстаўлены выданні савецкага часу па гісторыі і культуры савецкай дзяржавы, якія сёння ўжо маюць бібліяграфічную каштоўнасць.

Наведвальнікаў бібліятэкі напэўна ж зацікавяць кнігі: “Иллюстрированная история СССР”, “Бессметие Гагарина” Юрыя Усцінава, “Ордена и медали СССР”, “Гербы Саюза ССР”, “Рок-музыка в СССР”  і іншыя.

Увазе чытачоў прадстаўлены таксама альбом па выяўленчаму мастацтву савецкага перыяду “Созидатели нового мира. Образ коммуниста в изобразительном искусстве”, у якім сабраны творы выдатных савецкіх мастакоў, скульптараў і графікаў.

Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі