Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.09.2023

На Бераставіччыне дадзены старт Тыдню традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”

Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” распачаўся адкрыццём выставы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

На экспазіцыі прадстаўлены творы майстра Тамары Касьян, якая прызнана  носьбітам беларускага саломапляцення ў Гродзенскай вобласці, а самі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, нагадаем, уключаны ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выстава знаёміць з посцілкамі і дыванамі ручной работы нашых ткачых, народных майстроў Беларусі Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з вёскі Плябанаўцы.

Тут можна ўбачыць вышываныя ручнікі і сурвэткі кручком з калекцыі Дома рамёстваў.  

Свае ручнікі, вышытыя ў традыцыйным стылі з выкарыстаннем беларускага народнага арнаменту, прадставіла таксама метадыст аддзела рамёстваў традыцыйнай культуры Анастасія Касьян.

Экспазіцыю суправаджае відэапрэзентацыя дзейнасці Береставіцкага Дома рамёстваў.

Выстава будзе працаваць да канца тыдня ў фае Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-dadzeny-start-tydnju-tradycyjnaj-kultury-ad-da-niny-da-nashyh-dzjon/