Запрашае рэзiдэнцыя Бераст-Зюзi i Спадарынi Завiрухi
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%86%D0%B8%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82-%D0%B7%D1%8E%D0%B7%D0%B8.jpg)
Рэзiдэнцыя Бераст-Зюзi i Спадарынi Завiрухi 18 снежня расчыніць свае дзверы для юных бераставічан, якія з нецярпеннем чакаюць навагодніх і калядных святаў, захапляльных сустрэч з міфічнымі казачнымі персанажамі.
Падрыхтаваная работнікамі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці анімацыйная праграма “Чароўнае люстэрка, ці Неверагодныя прыгоды з Зюзяй” будзе праводзіцца для арганізаваных груп па папярэдніх заяўках.
Дзяцей чакаюць забавы ў незвычайным фармаце з гаспадарамі сядзібы, квэст-гульня, вясёлыя конкурсы, майстар-класы, салодкія пачастункі і, канешне ж, навагодняя атмасфера і святочны настрой.
У музейным пакоі рэзідэнцыі размесціцца экспазіцыя раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Самаробны цуд».
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/%D0%A1%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B1%D0%BD%D1%8B-%D1%86%D1%83%D0%B4.jpg)
Рэзідэнцыя Бераст-Зюзі будзе прымаць юных гасцей па 16 студзеня.
Віншаванне ад Дзеда Мароза
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/%D0%BF%D0%BE%D0%B7%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%B4%D0%B5%D0%B4%D0%B0-%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0.jpg)
У Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці традыцыйна на платнай аснове бацькі могуць заказаць на дом візіт і віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі. Праўда, з-за каронавіруса рэкамендавана арганізаваць такую святочную сустрэчу па-за кватэрай на свежым паветры. Званіце па тэл. 2-20-03.
Выстава-продаж “Навагодні сувенір-2021”
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0529.jpg)
У Доме рамёстваў распачала работу традыцыйная навагодняя выстава-продаж самаробных вырабаў з прыроднага матэрыялу.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0530.jpg)
Сімвал года – бык, а таксама анёлкі, фігуркі жывёл, разнастайныя
падвескі і цацкі на ёлку, навагоднія магніцікі знайшлі сваё ўвасабленне ў
гліне, тэкстылі, саломцы. Кожны раз майстры Дома рамёстваў прыдумваюць
штосьці новае і цікавае. Дамавічкі, званочкі, ёлкі з саломкі, пернікавыя
домікі і імбірныя чалавечкі з гліны, кампазіцыі з шышак, ёлкі з моху,
драўляныя спілы з навагоднім малюнкам і іншыя ўпрыгожанні – усе вырабы
прыгожыя і паслужаць цудоўным арыгінальным падарункам на Новы год.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0526.jpg)
Выстава дзейнічае па адрасе: вул. Леніна, д. 6, у буднія дні – з 9 да 17 гадзін.
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0531.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0532.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0533.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0534.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0535.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0536.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0537.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0538.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0539.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0540.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0541.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/IMG_0542.jpg)
Майстар-класы
ў музеі Вавёркі
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B5%D1%80-%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%81%D1%8B.jpg)
Музей Вавёркі з 21 снежня распачынае індывідуальныя майстар-класы па вырабу калядных цацак і ўпрыгожанняў. Навучыцца нескладаным прыёмам работы з прыродным матэрыялам, самастойна зрабіць выраб ручной работы навагодняй і каляднай тэматыкі можна будзе ў групах да трох чалавек на працягу месяца.
На Ратушнай плошчы
28 снежня ў 11.00 на Ратушнай плошчы адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Цуды пад Новы год» у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
31 снежня каля галоўнай ёлкі раёна адбудзецца традыцыйная шоу-праграма, прысвечаная сустрэчы Новага года.
Ліст да беларускага Дзеда Мароза
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/12/3_frg.jpg)
Ліст да Дзеда Мароза – для дзіцяці абавязковы рытуал перад Новым годам. Кожны можа напісаць ліст беларускаму Дзеду Марозу, у тым ліку і электронны. Можна выкарыстаць гатовыя шаблоны з сайта нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, дзе размешчана рэзідэнцыя Дзеда Мароза, можна напісаць ліст онлайн, а можна і самастойна на звычайнай паперы і ў звычайным канверце. Ведаць трэба толькі паштовы адрас Дзеда Мароза: Рэзідэнцыя Дзеда Мароза, 225063, аг. Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Белавежская пушча, Беларусь.
Дарэчы, з беларускім Дзедам Марозам можна пагутарыць праз скайп, паведамляе сайт «Белавежскай Пушчы». Паслуга платная. Для гэтага трэба даслаць заяўку на электронную пошту нацпарка, у якой неабходна ўказаць імя суразмоўцы, лагін у скайпе, жаданую дату і час сувязі. У абраны вамі дзень Дзед Мароз патэлефануе па скайпе. Таксама можна заказаць пераднавагодняе скайп-віншаванне ад Дзеда Мароза.
У планах ўсё ж могуць адбыцца пэўныя карэкціроўкі. Сачыце за анонсамі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара