Пазнаёміцца з арыгіналамі газет “Красная звезда” і “Советская Белоруссия” пераможнага мая 1945 года, дзе апублікавана інфармацыя аб капітуляцыі фашыстскай Германіі, паглядзець здымкі ваенных фотакарэспандэнтаў, даведацца пра герояў, чыімі прозвішчамі названы вуліцы населеных пунктаў Бераставіцкага раёна, пачытаць дакументальныя і мастацкія кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне прапануе кніжна-ілюстрацыйная выстава “Перамога ў сэрцы кожнага”, арганізаваная ў абанементнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага.
Раздзелаў у выставы некалькі. Галоўныя з іх – “Шлях да Перамогі” і “Салдаты Вялікай Перамогі”– знаёмяць з ваенна-гістарычнай літаратурай, дакументальнай хронікай Вялікай Айчыннай вайны і біяграфіямі талентавітых савецкіх ваеначальнікаў.
***
Выстава ў дзіцячай бібліятэцы не менш цікавая. На ёй прадстаўлена літаратура пра дзяцей- сведкаў трагічных падзей 1941-1945-ых гадоў, дзяцей-удзельнікаў і герояў вайны, а таксама пра вялікія і пераломныя бітвы Вялікай Айчыннай і памятнікі-манументы, якія сёння захоўваюць памяць аб подзвігу беларускага народа.
Святлана Ганчарова, фота аўтара
Читайте актуальные новости Берестовицкого района, области, республики и в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!