“Ад сэрца да сэрца” – пад такой назвай 2 снежня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў – 3 снежня.
Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала гасцей са святам і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування, усяго самага найлепшага. Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.
Валянціна ЧЫКУН, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкіімя В. М. Кавалеўскага