Святочнае шэсце «Адзіны шлях да хлеба» адкрыла сёння раённы фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2024» у Вялікіх Эйсмантах.
Калона лепшых аграрыяў Бераствіччыны ў суправаджэнні ваеннага аркестра Гродзенскай пагранічнай групы рушыла па галоўнай вуліцы аграгарадка да летняга амфітэатру, дзе і разгорнецца галоўная дзея свята.
Наперадзе — сцягі і эмблема свята, Маці Ніва, да якой ідуць восем стужак — па колькасці гаспадарак нашага раёна, далей — хлопцы-сейбіты, дзеці- зярняткі, дзяўчаты-каласкі, жанчыны-жнеі, мужчыны з мяхамі мукі, ну і, вядома ж, сноп і першы каравай новага ўраджаю. За імі крочаць удзельнікі раённага фестывалю працаўнікоў вёскі — дэлегацыі сельскагаспадарчых арганізацый Бераставіччыны.
Па ўсяму шляху калону шчыра віталі жыхары і госці Вялікіх Эйсмантаў, у амфітэатры іх чакалі і сустракалі апладысментамі ганаровыя госці.
Больш фота ТУТ