У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік начальніка Гродзенскага абласнога
ўпраўлення МНС Дзмітрый Сукач, дырэктар дзяржаўнай установы культуры
«Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Алена Огер, начальнік аддзялення
аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела
ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама Дзяніс Болбат, прадстаўнік
храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.п. В. Бераставіца іерэй Васілій
Астаповіч, ветэран пажарнай службы Аляксей Цюшкевіч, кіраўніцтва і
асабовы склад аддзела.
З уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік кіраўніка абласнога
ўпраўлення МНС Дзмітрый Сукач. Ён прадставіў гасцей і акрэсліў тэматыку
сустрэчы.

У гутарцы з асабовым складам ён нагадаў пра няўхільнае выкананне
службовых абавязкаў і адказныя адносіны да працы. Дзмітрый Сукач
падрабязна спыніўся на пытаннях парушэнняў законнасці і дысцыпліны,
прафілактыцы выпадкаў бытавога і вытворчага траўматызму. Правёў
матывацыйную гутарку аб праходжанні службы ў шэрагах ратавальнікаў.

Ветэран пажарнай службы Аляксей Цюшкевіч падзяліўся ўспамінамі,
звязанымі з працоўнай дзейнасцю, і заклікаў маладых работнікаў пастаянна
ўдасканальваць свае веды і ўменні.

Працягнуў дыялог прадстаўнік міліцыі Дзяніс Болбат, які правёў гутарку
аб прафілактыцы парушэнняў дарожна-транспартнай дысцыпліны, азнаёміў
усіх прысутных з прыкладамі дарожна-транспартных здарэнняў і іх
наступствамі, а таксама нагадаў аб неабходнасці захавання хуткаснага
рэжыму і недапушчальнасці кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага
ап'янення.

У працяг свайго выступлення Дзяніс Болбат праінфармаваў прысутных аб
дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і адказнасці за незаконны
абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і
аналагаў, аб злачынствах, звязаных з выкарыстаннем
інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку вымагальніцтваў і
махлярстваў.
З добрымі словамі да работнікаў МНС звярнуўся іерэй Васілій Астаповіч.
Ён падзякаваў ратавальнікам за іх служэнне і подзвігі, якія здзяйсняюцца
ў імя абароны жыцця і бяспекі грамадзян ад надзвычайных сітуацый.

Падчас інфармацыйнай сустрэчы ўдзельнікі паглядзелі відэафільмы «Аб
найбольш значных падзеях, якія адбыліся ў красавіку-маі ў Рэспубліцы
Беларусь і МНС», «ДАІ: час задумацца», «Наркотыкі і цана свабоды», а
таксама «Схемы кіберзлачынцаў», якія ярка дэманструюць наступствы
неабдуманых дзеянняў.
