14 студзеня 2020 года адбылася нарада ў старшыні райвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый Бераставіцкага раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.
Аб рабоце аддзела адукацыі райвыканкама па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўных збудаванняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі расказаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Панкевіч Павел Мікалаевіч.
Інфармацыю пра змены ў працоўным заканадаўстве давяла да ведама прысутных начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Семянюк Зоя Мікалаеўна.
Заслуханы справаздачы адказных асоб аб выкананні даручэнняў старшыні райвыканкама, дадзеных раней, разгледжаны іншыя пытанні.
Па выніках абмеркавання дадзены адпаведныя даручэнні.