Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.03.2023

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.

Было праведзена прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека”, падчас якога адбылося знаёмства з гісторыяй станаўлення гэтага знамянальнага дня, з супрацоўніцтвам Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці.

Адзначалася, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства.

На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ўдзельнікі клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.

Адбылася таксама прэзентацыя кніжнай выставы, якая ярка прадэманстравала нацыянальны здабытак, багатую культурную спадчыну рускага і беларускага народаў, наглядна паказала іх агульнасць, блізкасць не толькі геаграфічную, але і духоўную.

https://www.beresta.by/u-tjerytaryjalnym-cjentry-sacyjalnaga-abslugo-vannja-naselnictva-adbylosja-merapryemstva-prysvechanae-dnju-jadnannja-naroda-belarusi-i-rasii/