Раённы фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2024” у Вялікіх Эйсмантаў пачаўся з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва на ўборцы ўраджаю, якая праходзіла ў летнім амфітэатры аграгарадка.
На галоўнае свята хлебаробаў сабраліся дэлегацыі сельскагаспадарчых арганізацый нашага раёна, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў. Ганаровымі гасцямі свята сталі генеральны дырэктар гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» Віктар Жук, галоўны спецыяліст па прававой і эканамічнай бяспецы ААТ “Малочны Мір” Андрэй Крывіцкі, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Ваўкавыскі мясакамбінат” Вольга Янушка, а таксама ганаровыя грамадзяне Бераставіцкага раёна Мікалай Зданчук, Міхаіл Стралкоўскі, Тамара Эйсмант, Іван Захарчук і Валянціна Сяледчык.
Адкрыў фестываль гаспадар бераставіцкай зямлі — старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Кадргулаў. Ён падкрэсліў, што сённяшняя урачыстасць – гэта шчырая падзяка за працу лепшым з лепшых, тым, хто ў спёку і непагадзь, з ранку да ночы працаваў на хлебнай ніве і прымнажаў дабрабыт нашага краю.
— Бераставіцкія аграрыі ў чарговы раз пацвердзілі свой прафесіяналізм, — адзначыў Дзмітрый Рафаэльевіч. – Сёння наш раённы каравай важкі – мы сабралі 85 з паловай тысяч тон зерня пры ўраджайнасці 64 ц/га, намалацілі 16,3 тысячы тон масласемя рапса. Гэта годны вынік і на ўзроўні вобласці, і на ўзроўні рэспублікі.
Усіх прысутных прывітала генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Ваўкавыскі мясакамбінат” Вольга Янушка, яна павіншавала аграрыяў Бераставіцкага раёна з Дажынкамі, падзякавала ім за нястомную працу на хлебнай ніве і ўручыла карзіну сваёй прадукцыі старшыні райвыканкама.
Дзмітрый Кадргулаў узнагародзіў Ганаровай граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Зянона Стэцкевіча, кіраўніка аддзялення ў раслінаводстве КСУП «Варанецкі», Наталлю Гуцко, загадчыка склада ААТ «Малабераставіцкі элітгас» і Юрыя Калюту, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці РУСП «Масаляны».
Граматы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Віктар Белабокі, галоўны аграном СУП «МілкАгра», Аляксандр Наумовіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Варанецкі», і Уладзімір Панцэвіч, дыспетчар РУСП «Масаляны».
Падзячныя лісты Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Рафаэльевіч уручыў інжынеру па механізацыі працаёмкіх працэсаў у сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Аляксандру Козелу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пагранічны-Агра» Віктару Ярмоліку і вадзіцелю аўтамабіля РУСП «Масаляны» Сяргею Паўлаву.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Курыла ўзнагародзіў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур.
Сярод экіпажаў камбайнаў першае месца заняў Ян Шуміла з КСУП «Варанецкі», другое – Дзмітрый Кухарчык з КСУП «Пагранічны-Агра», трэцяе – Валерый Летка з ААТ «Малабераставіцкі элітгас».
Сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў у тройцы лідараў аказаліся Андрэй Балюк з РСУП «Алекшыцы», Васіль Васілеўскі з КСУП «Варанецкі» і Дзмітрый Антухевіч з аграфірмы «Стары Дворац».
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў, пераможцамі сталі Аляксандр Кухарчык, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пагранічны-Агра», Сяргей Каверка, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Аграфірма «Стары Дворац», і Аляксандр Глябовіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Варанецкі».
У маладзёжным спаборніцтве лепшых паказчыкаў дасягнулі Павел Данілаў, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пархімаўцы», Максім Салманаў, вадзіцель аўтамабіля РСУП «Алекшыцы», і Алег Анішчык, вадзіцель аўтамабіля СУП «МілкАгра».
Сярод звёнаў па дапрацоўцы і сушцы збожжа пераможцам стала звяно Анатолія Вабішчэвіча з РСУП «Алекшыцы».
Сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый пераможцам прызнаны Іван Гудач, галоўны аграном філіяла «Аграфірма «Стары Дворац», сярод галоўных інжынераў –Юрый Кладкевіч, галоўны інжынер РСУП «Алекшыцы».
Ну а пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый стала аграфірма «Стары Дворац» філіял Гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга».
Далей цырымонію ўзнагароджання працягнуў старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Анішчык. Граматы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ён уручыў дырэктару РУСП «Масаляны» Алегу Антушэвічу, галоўнаму аграному РСУП «Алекшыцы» Генадзію Здановічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Яўгену Пічкоўскаму, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пагранічны -Агра» Віктару Трахіміку і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пархімаўцы» Васілю Сепееву.
Граматай Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Андрэй Новік, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Юрый Багдзей, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Варанецкі» Алег Дабрэнка, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Варанецкі» Ян Каспшак, кіраўнік аддзялення «Паплаўцы» акцыянернага таварыства «Малабераставіцкі элітгас» Гегам Сукіасян, галоўны інжынер-энергетык РСУП «Алекшыцы» Аляксандр Белавусаў, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пархімаўцы» Аляксей Македон, токар КСУП «Пагранічны-Агра» Віктар Свёкла, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пагранічны-Агра» Аляксандр Станкевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці РУСП «Масаляны» Валерый Буйко, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці РУСП «Масаляны» Віктар Багай, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Пархімаўцы» Іна Казак, кухонны рабочы КСУП «Варанецкі» Таццяна Кухарчык, повар акцыянернага таварыства «Малабераставіцкі элітгас» Лілія Ярмолік.
Падзяку Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі Аляксандр Ціток, вадзіцель аўтамабіля СУП «МілкАгра», Дзяніс Трайгель, аператар сушыльных установак КСУП «Варанецкі», Анатоль Цяслоўскі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас», Павел Рабалюк, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас», Аляксандр Кладко, вядучы аграном па ахове раслін РСУП «Алекшыцы», Аляксандр Разумій, трактарыст-машыніст КСУП сельскагаспадарчай вытворчасці «Пархімаўцы», Віталь Русецкі, трактарыст-машыніст КСУП сельскагаспадарчай вытворчасці «Пархімаўцы», Ларыса Карпук, загадчык склада РУСП «Масаляны», і Валерый Галабародзька, тэхнік-энергетык КСУП «Пагранічны-Агра».
Свае падарункі для лідараў жніва падрыхтавалі і раённыя структуры грамадскіх аб’яднанняў.
Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Андрей Шчука ўручыў Падзячныя пісьмы раённай арганізацыі “Белая Русь” і падарункі аграному-насенняводу ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Аляксею Асончыку, галоўнаму інжынеру па ахове працы РСУП «Алекшыцы» Аляксандру Рудкоўскаму і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» Віталю Данілевічу.
Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Сяргеева ўручыла падарункі загадчыку аб’екта грамадскага харчавання РСУП «Алекшыцы» Вользе Сцяпанавай і кухоннаму рабочаму КСУП «Пархімаўцы» Дар’і Разумій.
Памятныя падарункі для маладых удзельнікаў жніва падрыхтавала раённая арганізацыя БРСМ, першы сакратар райкама Алена Карніловіч уручыла іх эканамісту ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Анжаліке Гурскай, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці СУП «МілкАгра» Дзмітрыю Кіслушка, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» Раману Далінскаму і аграному па насенняводству КСУП «Пагранічны-Агра» Вользе Кулічэўскай.
На раённым фестывалі былі падведзены таксама вынікі конкурсу на лепшы дажыначны сноп і каравай.
Па выніках конкурсу лепшым дажыначным снапом абраны сноп ААТ «Малабераставіцкі элітгас», а сярод дажыначных караваяў лепшым вызначаны каравай РСУП «Алекшыцы».
Падарункі пераможцам конкурсу ўручыў старшыня Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў.
За добраўпарадкаванне аграгарадка Вялікія Эйсманты сертыфікат на суму пяць тысяч рублёў Дзмітрый Кадргулаў перадаў КСУП «Варанецкі».
Старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Панкевіч узнагародзіў пераможцаў раённага конкурсу на лепшы сельскі падворак.
У намінацыі «Лепшы падворак сельскіх населеных пунктаў з колькасцю да 200 жыхароў» перамаглі Іна Лебядзевіч з вёскі Лішкі і Алена Леусік з вёскі Рамуцеўцы. У намінацыі «Лепшы падворак сельскіх населеных пунктаў з колькасцю больш за 200 жыхароў» былі ўзнагарожаны Аляксандра Карытка з аграгарадка Алекшыцы, Малгажата Іядкоўская з аграгарадка Вялікія Эйсманты і Наталля Хомчык з аграгарадка Пагранічны.
У намінацыі «Лепшы сельскі выканаўчы камітэт па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторыі» перамогу атрымаў Бераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт.
У гэтым годзе на Бераставіччыне быў закладзены пачатак новай добрай традыцыі: раённы фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі” праводзіць у розных аграрадках раёна. Сёлета “Дажынкі – 2024” гасцінна сустракаў аграгарадок Вялікія Эйсманты і сельскагаспадарчае прадпрыемства “Варанецкі”, а ў наступным годзе працаўнікоў сельскай гаспадаркі, пераможцаў жніва і ганаровых гасцей запросіць да сябе аграгарадок Малая Бераставіца. У завяршэнне святочнага мерапрыемства старшыня КСУП “Варанецкі” Юрый Ярэміч урачыстаў перадаў вымпел “Дажынак” старшыні ААТ “Малабераставіцкі элітгас” Міхаілу Болбату.
Такім чынам сімвалічны вымпел “Дажынак” пачаў сваё падарожжа па Бераставіцкаму раёну.
Больш фота па спасылцы https://disk.yandex.by/d/NF9h_jXkAXigGA