
Бераставіцкая дзіцячая музычная школа з сямігадовым тэрмінам навучання была адкрыта 01 верасня 1967 года.
З 01.08.2007 года Бераставіцкая дзіцячая музычная школа рэарганізавана ў Бераставіцкую дзіцячую школу мастацтваў з адкрыццём мастацкага аддзялення (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19.07.2007 года №310).
З 01.01.2012 года на базе Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў створана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” з філіяламі на базе Эйсмантаўскай дзіцячай школы мастацтваў і Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 25.11.2011 г. №578).
Дзейнасць дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” накіравана на развіццё дзяцей і падлеткаў, фарміраванне і развіццё іх творчых здольнасцей, задавальненне індывідуальных патрэбаў у інтэлектуальным, маральным удасканаленні, арганізацыю вольнага часу і прафесійную арыентацыю падрастаючага пакалення.
Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе ажыццяўляецца на аснове тыпавых вучэбных планаў, вучэбных праграм, зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” праца вядзецца на музычным і мастацкім аддзяленнях. На музычным аддзяленні дзеці могуць навучацца на фартэпіяна, скрыпцы, баяне, акардэоне, домры, гітары, балалайцы, духавых інструментах, а таксама эстрадным спевам.
Кантынгент на 01.09.2026 года складае 232 вучаняў.З верасня 2026 года папачалі навучанне 34 першакласніка.
У Бераставіцкай школе мастацтваў дзейнічае падрыхтоўчая група на аснове самаакупнасці. Навучэнцы падрыхтоўчай групы, якія заканчваюць навучанне, праходзяць выпрабаванне і паступаюць на навучанне ў дзіцячую школу мастацтваў.
Калектыў настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” складаецца з 27 кваліфікаваных спецыялістаў. Музычнай і мастацкай адукацыяй ахоплены не толькі навучэнцы г.п.В.Бераставіца, але і аграгарадка Пагранічны, Эйсманты, Малая Бераставіца, Алекшыцы.
На базе школы працуюць ўзорныя харавыя калектывы “Кампанэллі” (кір. Кулік Т.А.) і “Манжэрок” (кір. І.А.Серабракова), узорны эстрадна-інструментальны ансамбль “Туцці” (кір. В.Б.Антоненка), узорны інструментальны ансамбль “Вереск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла ДУА “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” (кір. Савіна С.А.).
Настаўнікі і вучні школы актыўна удзельнічаюць у розных конкурсах і мерапрыемствах.
ПАГРАНІЧНЫ ФІЛІЯЛ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
“БЕРАСТАВІЦКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ”
Адрас: вул. Камарова, 50
231773, аг. Пагранічны
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
Загадчык філіяла
САВІНА
Святлана Аляксандраўна
тэл. 8 (01511) 72 3 73
У філіяле вядзецца навучанне на наступных музычных інструментах: баян, акардэон, домра, балалайка, гітара і фартэпіяна. Жадаючыя навучыцца маляваць наведваюць клас мастацкіх дысцыплін.
На 1 верасня 2026 года ў Пагранічным філіяле на музычным і мастацкім аддзяленнях навучаецца 47 навучэнцаў. З верасня 2026 года 4 першакласніка прыступілі да заняткаў.
У філіяле створаны творчыя калектывы, дзе навучэнцы могуць праявіць свае здольнасці. Гэта вакальны гурт “Фа-Солька” (кіраўнік Сідаровіч Т.В.) і дзіцячы ансамбль народных інструментаў (кіраўнік Савіна С.А.).
Настаўнікамі філіяла вядзецца вялікая канцэртна-асветніцкая дзейнасць сярод насельніцтва аграгарадка Пагранічны. Працягвае сваю працу народны інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла “Вереск”, які прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ў аграгарадку, але і на канцэртных пляцоўках раёна.
Шырокую грамадскую і матэрыяльную падтрымку філіялу аказвае камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Пагранічны-Агра” (дырэктар – Блажэеўскі В.А.), дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны Кергет І.Л. і старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел І.І.