Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы) / ФСАН / Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі

Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі

Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі

Указам Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 г. "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" ўведзены дадатковы від пенсіённага страхавання - добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы.

Права ўдзельнічаць у новым страхаванні прадастаўляецца работнікам, за якіх іх работадаўцамі выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей - бюджэт фонду).

 Уступаць у новую праграму можна не пазней, чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

Выплачваць дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію работнікі будуць за кошт уласных сродкаў. Пры гэтым задзейнічаецца механізм дзяржаўнага суфінансавання будучай назапашвальнай пенсіі.

Работнік разам з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду можа, па жаданні, выплачваць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію па выбранаму ім тарыфе, але не больш за 10 працэнтаў ад фактычнага заработку.

У выпадку ўдзелу работніка ў гэтай праграме работадаўца абавязаны будзе заплаціць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію - суразмерна тарыфу ўзносу работніка, але не больш за 3 працэнтныя пункты. Пры гэтым агульны ўзнос работадаўцы на сацыяльнае (пенсіённае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе супамерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсіённае страхаванне.

Напрыклад, калі ў пенсійныя накапленні работніка трэба будзе накіраваць 3 працэнты, то ў бюджэт фонду сацабароны будуць пералічаны 25 працэнтаў. У выніку, у суме ўзнос працадаўцы, як і раней, складзе 28%.

Ажыццяўляцца добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі будзе рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам "Стравіта" (далей - страхоўшчык).

Уступленне працаўніка ў новую праграму ніяк не адаб'ецца на яго працоўнай (салідарнай) пенсіі. Яе памер будзе вызначацца па тых жа правілах, што і ў работнікаў, якія не ўдзельнічаюць у добраахвотным страхаванні - зыходзячы з паказчыкаў стажу і заробку да звароту па пенсію.

Работнікі, якія жадаюць фармаваць дадатковую назапашвальную пенсію, з 1 кастрычніка 2022 г. могуць падаваць заяву і заключаць дамову непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт страхоўшчыка.

Указам прадугледжана, што страхоўшчык адмаўляе ў заключэнні дагавора дадатковага назапашвальнага пенсіённага страхавання, калі работадаўца працуючага грамадзяніна знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і (або) эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Па заяве работніка дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію будуць штомесяц пералічвацца працадаўцам у РУСП "Стравіта".

У сувязі з выплатай узносаў на дадатковую назапашвальную пенсію работніку прадастаўляецца льгота па падаходнаму падатку ў частцы выплачаных страхавых узносаў на будучую назапашвальную пенсію.

Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая назапашвальная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (на выбар грамадзяніна).

Прадугледжваецца магчымасць атрымання ў спадчыну назапашвальнай пенсіі.

Указам зацверджана Палажэнне, якое дэталёва рэгламентуе парадак і ўмовы ажыццяўлення добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі, уключаючы правы і абавязкі работніка і страхоўшчыка.

Указ уступіў у сілу 1 кастрычніка 2022 года.