- для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязанай з дзейнасцю сельвыканкама, патэлефанаваць на гарачую лінію;
- запісацца на прыём да старшыні, кіраўніка спраў сельвыканкама;
Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
Эйсмантаўскі сельсавет Бераставіцкага раёна быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Тэрыторыя сельсавета складае 7 634,1 га. У 16 населеных пунктах: Вялікія Іодкавічы, Вялікія Эйсманты, Барыскі, Валотынь, Жукевічы, Кавалі, Каенеўцы, Кулікі, Малыя Іодкавічы, Мацеевічы, Місевічы, Міхаліно, Рымуцеўцы, Станевічы, Цыдзікі, Ярмолічы на 1 студзеня 2025 г. пражывае 984 чалавека.
Адміністрацыйны цэнтр – аграгарадок Вялікія Эйсманты размешчаны ў 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Вялікая Бераставіца, у 50 км ад абласнога цэнтра г. Гродна. У 2009 годзе вёска Вялікія Эйсманты перайменавана ў аграгарадок Вялікія Эйсманты.
На тэрыторыі сельсавета пражывае пенсіянераў 321 чалавека, 539 працаздольнага насельніцтва, 123 дзяцей, 13 адзінокіх грамадзян пенсіоннага ўзросту. З агульнага спіска 46 інвалідаў, з іх 2 дзяцей.
На тэрыторыі сельсавета працуе 5 магазінаў з іх 1 належыць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – ГП «Варанецкі» і 3 індывідуальнага прадпрымальніка, 15 вёсак абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.
Сацыяльна-культурная сфера прадстаўлена:
- філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Вялікія Эйсманты дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці";
- філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя О.М.Кавалеўскага";
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа»;
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад»;
- Эйсмантаўскі філіял дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;
- Эйсмантаўская амбулаторыя ўстановы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца”;
- Эйсмантаўская бальніца сястрынскага догляду;
- аградвор «Птушка»;
- аградвор «Аркада».
Абслугоўваюць насельніцтва ў аг. Вялікія Эйсманты паштовае аддзяленне, аддзяленне АЗБ “Беларусбанк”, комплексна-прыёмны пункт Бераставіцкага унітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 1 гаспадарка – камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Варанецкі», дырэктар –Ярэміч Юрый Казіміравіч.
У аграгарадку Вялікія Эйсманты функцыянуе касцёл Прасвятой Дзевы Марыі, які з'яўляецца помнікам архітэктуры 18 стагоддзя.
На тэрыторыі Эйсмантаўскага сельсавета знаходзіцца 2 помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 года.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган –
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт
адрас: 231778, г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная, 1
Рэжым работы:
панядзелак – пятніца: 8.00 - 17.00
абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
субота, нядзеля – выхадныя дні