Адрас: вул.Юбілейная, 20
аг. Вялікія Эйсманты, 231785
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
eismont_berest@berestovitsa.gov.by
тэлефон гарачай лініі: (01511) 74-2-35
РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
|
Дзень тыдня |
Час працы |
Абедзены перапынак |
|
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца |
8.00 – 17.00 |
13.00 – 14.00 |
|
Серада |
8.00 – 20.00 |
13.00 – 14.00 |
|
Субота, нядзеля |
Выхадны дзень |
|

Эйсмантаўскі сельсавет Бераставіцкага раёна быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Тэрыторыя сельсавета складае 7 634,1 га. У 16 населеных пунктах: Вялікія Іодкавічы, Вялікія Эйсманты, Барыскі, Валотынь, Жукевічы, Кавалі, Каенеўцы, Кулікі, Малыя Іодкавічы, Мацеевічы, Місевічы, Міхаліно, Рымуцеўцы, Станевічы, Цыдзікі, Ярмолічы на 1 студзеня 2026 г. пражывае 978 чалавек.
Адміністрацыйны цэнтр – аграгарадок Вялікія Эйсманты размешчаны ў 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Вялікая Бераставіца, у 50 км ад абласнога цэнтра г. Гродна. У 2009 годзе вёска Вялікія Эйсманты перайменавана ў аграгарадок Вялікія Эйсманты.
На тэрыторыі сельсавета пражывае пенсіянераў 313 чалавека, 534 працаздольнага насельніцтва, 129 дзяцей, 9 адзінокіх грамадзян пенсіоннага ўзросту. З агульнага спіска 44 інвалідаў, з іх 3 дзяцей.
На тэрыторыі сельсавета працуе 5 магазінаў з іх 1 належыць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – ГП «Варанецкі» і 3 індывідуальнага прадпрымальніка, 15 вёсак абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.
Сацыяльна-культурная сфера прадстаўлена:
- філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Вялікія Эйсманты дзяржаўнай
установы культуры "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай
творчасці";
- філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" дзяржаўнай
установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
О.М.Кавалеўскага";
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа»;
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад»;
- Эйсмантаўскі філіял дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая
школа мастацтваў»;
- Эйсмантаўская амбулаторыя ўстановы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная
раённая бальніца”;
- Эйсмантаўская бальніца сястрынскага догляду;
- аградвор «Птушка»;
- аградвор «Аркада».
Абслугоўваюць насельніцтва ў аг. Вялікія Эйсманты паштовае аддзяленне, аддзяленне АЗБ “Беларусбанк”, комплексна-прыёмны пункт Бераставіцкага унітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 1 гаспадарка – камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Варанецкі», дырэктар –Ярэміч Юрый Казіміравіч.