
Начальнік аддзела па
працы і занятасці
Васільева Ірына Алегаўна
тэл. 7-05-14
Галоўны спецыяліст сектара па ахове працы і занятасці
Вайтулевіч Людміла Георгіеўна
тэл. 7-05-69
Рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне занятасці насельніцтва і забеспячэнне грамадзянам адпаведных гарантый у Бераставіцкім раёне ажыццяўляе аддзел па працы і занятасці.
Асноўнымі задачамі, якія выконваюцца аддзелам па працы і занятасці, з'яўляюцца:
- ацэнка стану і прагноз развіцця занятасці насельніцтва, інфармаванне аб сітуацыі, якая склалася на рынку працы;
- распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва;
- садзейнічанне грамадзянам у пошуку прыдатнай работы, а наймальнікам – у падборы неабходных работнікаў;
- арганізацыя прафарыентацыі, навучання;
- рэгістрацыя грамадзян беспрацоўнымі і выплата дапамогі па беспрацоўі;
- рэгістрацыя грамадзян, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання;
- улік свабодных працоўных месцаў (вакансій), звестак аб падборы грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці па грамадзянска-прававым дагаворы, а таксама звестак аб працоўных месцах, якія плануюцца да стварэння і замяшчэння;
- павышэнне эканамічнай зацікаўленасці наймальнікаў у захаванні дзеючых і стварэнні новых працоўных месцаў;
- садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці;
- арганізацыя работы па перасяленню беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць;
- садзейнічанне ў арганізацыі аплатных часовых работ;
- садзейнічанне беспрацоўным у набыцці вопыту практычнай работы;
- ажыццяўленне іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Паслугі, звязаныя з садзейнічаннем занятасці грамадзян, прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове.
Са спісам актуальных вакансій у арганізацыях Бераставіцкага раёна можна азнаёміцца на інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці https://gsz.gov.by/
Паслугі , звязаные
з садзейнічаннем занятасці грамадзян, аказваюцца бясплатна.
На 1 жніўня 2025 г. на ўліку безпрацоўных
няма. Колькасць свабодных працоўных месц (вакансій), заяўленных арганізаціямі,
склала 469 у тым ліку 244 па працоўным спецыяльнасцям. Рынак працы
раёна характэрызуецца як
працанедастатковы. У студзені-ліпені 2025
года ў службу занятасці звярнуліся 270 грамадзян.
Садзейнічанне ў працаўладкаванні аказана 242 грамадзянам. У аплачваемых часовых работах прынялі ўдзел 38
грамадзян. Колькасць занятых у эканоміцы
раёна ў студзені-чэрвені 2025 года склала
6041 чал.
ДАВЕДАМА ГРАМАДЗЯН:
Прафесійная вучоба безпрацоўных
Перасяленне безпрацоўных
Садзейнічанне безпрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці
ДАВЕДАМА НАЙМАЛЬНІКАЎ:
Кампенсацыя выдаткаў наймальнікаў на прафвучобу работнікаў
Садзейнічанне занятасці людзей з інваліднасцю
Часовая працоўная занятасць моладзі ў свабодны ад навучання час
Арганізацыя занятасці безпрацоўных у рамках набыцця вопыту практычнай работы