Ахова працы


                                                                                            тэл. 7-12-68                                                                                            

У арганізацыях раёна прымаюцца меры па забеспячэнні канстытуцыйных праў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, умацаванне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, прафілактыцы вытворчага траўматызму. Сістэмнасць гэтае работы забяспечваецца выкананнем Закона Рэспублікі Беларусь   «Аб ахове працы», патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»   і  выкананне запланаваных паказчыкаў і мерапрыемстваў па ахове  працы ў рамках задачы 4 «Паляпшэнне ўмоў і аховы працы» Дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021 – 2025 гады.

Для выканання патрабаванняў  Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” за студзень-лістапад 2025 года па ініцыатыве наймальніка звольнены 1 чалавек за находжанне на працы ў стане алкагольнага ап’янення альбо распіццё спіртных напояў на працоўным месцы альбо па месцу працы. 

У студзені- лістападзе 2025 года у арганізацыях раёна повысілі кваліфікацыю па пытаннях аховы працы 87 работнікаў, у тым ліку 52 кіраўнікі і спецыялісты. У раёне створана і працуе мабільная група па аператыўнаму выяўленню і ўстараненню парушэнняў заканадаўства а працы і ахове працы. За студзень- лістапад 2025 года мабільнай групай наведана 75 арганізацый, выяўлена 449 парушэнняў заканадаўства па ахове працы, у тым ліку у прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу - 327.