Аб рабоце аддзела загса



Аб рабоце органаў загса Бераставіцкага раёна ў 2025 годзе

Бясспрэчным з'яўляецца той факт, што органы загса суправаджаюць кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця. Нараджэнне, заключэнне шлюбу або яго скасаванне, перамена імені, усынаўленне або ўдачарэнне, устанаўленне бацькоўствы, смерць – усе гэтыя падзеі ў жыцці чалавека патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Вось чаму па актах дзяржаўнай рэгістрацыі можна судзіць аб дабрабыце ўсёй краіны і асобных яе тэрыторый. 
Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляюць аддзел загса і сельвыканкамы раёна. Усяго ў 2025 годзе органамі загса раёна здзейснена 380 запісаў актаў грамадзянскага стану ўсіх відаў: аддзелам загса – 220 запісаў актаў,  сельвыканкамамі раёна - 160 запісаў актаў.
Сярод сельвыканкамаў раёна большых усіх запісаў актаў грамадзянскага стану складзена Пагранічным сельвыканкамам – 37 запісаў актаў.  Нараджэнняў больш усяго зарэгістравана Бераставіцкім сельвыканкамам, шлюбаў і смярцей – Пагранічным.
У 2025 годзе ў аддзел загса і сельвыканкамы раёна паступіла 1167 заяў грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у частцы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: у аддзел загса –  1007 заяў, у сельвыканкамы –  160 заяў.     
Аддзелам загса і сельвыканкамамі раёна ў 2025 годзе выдадзена 1543 дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур: аддзелам загса выдадзена 1227 дакументаў, сельвыканкамамі – 316 дакументаў. 
 Бадай што, самы высакародны і радасны абавязак органаў загса - гэта рэгістрацыя нараджэння новага грамадзяніна. Нараджэнне дзіцяці –  яркая, знамянальная і незабыўная падзея ў жыцці кожнай сям'і. Дзіця  - гэта і вялікая радасць, і шчасце, і вялікая адказнасць бацькаў за выхаванне маленькага чалавека.
У 2025 годзе ў раёне зарэгістравана нараджэнне 25 хлопчыкаў і 26 дзяўчынак. У 11 сем'ях у мінулым годзе радаваліся з'яўленню першынцаў, у 15 сем'ях нарадзілася другое дзіця, 14 сямей сталі мнагадзетнымі.  Пяць дзяцей нарадзіліся ў сем'ях чацвёртымі, чатыры пятымі, па аднаму шостым і  сёмым.
Доля зарэгістраваных нараджэнняў дзяцей у маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе з бацькам дзіцяці, у 2025 годзе склала па раёне 10 рэгістрацый ад агульнай колькасці рэгістрацый нараджэння, з якіх у дачыненні 6 дзяцей устаноўлена бацькоўства. 
Сярэдні ўзрост маці па раёне склаў 29 гадоў, бацькі - 31 год. Мінімальны ўзрост маці па раёне - 18 гадоў, бацькі – 21 год. Максімальны ўзрост маці па раёне - 42 года, бацькі – 47 гадоў. 
Самае папулярнае мужчынскае імя 2025 года - Мацвей. Да папулярных імён адносяцца таксама імёны Андрэй, Уладзіслаў, Леў і Міхаіл. Акрамя пералічаных імён для хлапчукоў выбіралі і такія імёны як Аляксандр, Аляксей, Артур, Дзяніс, Дзмітрый, Захар, Ілья, Канстанцін, Максім, Цімур.
Самыя папулярныя жаночыя імёны 2025 года – Вікторыя і Сафія. Ганаровае другое месца сярод жаночых імён належыць імені Ева. Называлі дзяўчынак і такімі імёнамі як Аліса, Анастасія, Ганна, Васіліса, Дзіяна, Лізавета, Маргарыта, Надзея, Ульяна, Яна
У разрад рэдкіх імён можна аднесці такія імёны як Марк, Мірон, Роберт, Ян, Ангеліна, Есения, Малання, Нона, Оливия, Эмілія.
Сярод бацькаў 2 замежных грамадзяніна – Латвійскай Рэспублікі і Укранины. 
 Колькасць шлюбаў у параўнанні з папярэднім годам скарацілася і склала 59 рэгістрацыі: 56 зарэгістравана аддзелам загса, 3 – сельвыканкамамі раёна. З агульнай колькасці зарэгістраваных шлюбаў 33 зарэгістравана ва ўрачыстай абстаноўцы, з іх 15 зарэгістравана па-за памяшканнем аддзела загса. Аддзелам загса выязныя рэгістрацыі заключэння шлюбу праводзіліся ў двары «Левшово».  
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын па раёне склаў 35 гадоў, жанчын – 33 года. Мінімальны ўзрост мужчын, якія ўступаюць у шлюб, - 20 гадоў, жанчын – 16 гадоў. Максімальны ўзрост мужчын, якія ўступаюць у шлюб, – 77 гадоў, жанчын – 72 года. 
У 2025 годзе ўпершыню ў шлюб уступіла 39 людзей. 
З агульнага ліку шлюбаў 2 зарэгістравана з удзелам замежных грамадзян. Шлюбы ў аддзеле загса рэгістравалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі і Азербайджанскай Рэспублікі.
У 2025 годзе аддзелам загса скасавана 12 шлюбаў. 
Сярэдні ўзрост мужчын, якія касуюць шлюб у 2025 годзе, склаў 37 гадоў, жанчын – 34 года. Мінімальны ўзрост мужчын, якія касуюць шлюб, - 26 гадоў, жанчын – 19 гадоў. Максімальны ўзрост мужчын, якія касуюць шлюб, – 55 гадоў, жанчын – 53 года. 
У 2025 годзе 7 мужчын і 7 жанчын скасавалі першы шлюб, 5 мужчын і 3 жанчыны – другі шлюб, 1 жанчына – трэці шлюб і адна жанчына – 5 шлюб.
Мінімальная працягласць шлюбу, скасаванага ў 2025 годзе ў аддзеле загса, - 4 месяцаў 17 дзён. Максімальная працягласць скасаванага шлюбу – 32 года 8 месяцаў 5 дзён. 
 Акрамя грамадзян Рэспублікі Беларусь шлюб скасавала грамадзянка Украіны.
Колькасць рэгістрацый смярцей у параўнанні з мінулым годам павялічылася. Сярэдні ўзрост мужчын, смерць якіх зарэгістравана ў Бераставіцкім раёне, склаў 68 гадоў, жанчын – 80 гадоў.