Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
16.03.2020

Паўнапраўныя грамадзяне. Школьнікі Гродзеншчыны атрымалі свой першы пашпарт з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 19 лепшых вучняў з усіх раёнаў вобласці.

IMG_2578.JPG

Сярод іх выдатнікі, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, юныя актывісты і валанцёры. Кожны з іх марыць дасягнуць поспеху ў жыцці, каб быць карысным грамадству і сваёй краіне, і нягледзячы на юны ўзрост мэтанакіравана ідзе да заваявання новых вяршынь у вучобе, спорце, творчасці.

Атрымаць пашпарт напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі – з рук старшыні аблвыканкама, як прызналіся хлопцы і дзяўчаты, асабліва прыемна: значыць, твае намаганні і імкненні заўважылі на ўзроўні вобласці. Гэта адказнасць і ў той жа час матывацыя да новых дасягненняў.

IMG_2602.JPGIMG_2612.JPGIMG_2630.JPGIMG_2685.JPGIMG_2729.JPGIMG_2793.JPG

Уладзімір Краўцоў павіншаваў юных грамадзян, якія сёння зрабілі першы крок у дарослае жыццё. Ён пажадаў школьнікам поспехаў, адказнасці за развіццё сваёй краіны і разумення таго, што ў дарослых людзей ёсць не толькі правы, але і абавязкі.

IMG_2546.JPG

– Пашпарт – гэта не проста дакумент, а сведчанне таго, што вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі, – адзначыў Уладзімір Краўцоў. – Вашы правы і абавязкі выкладзены ў Асноўным Законе краіны – Канстытуцыі. Каштоўнасцяў, якія яна абвяшчае, павінен прытрымлівацца кожны. За таленавітай моладдзю будучыня, і цераз некаторы час ўжо вы будзеце вызначаць развіццё нашай вобласці і краіны. Гэта вялікая адказнасць, якую трэба разумець.

IMG_2504.JPG

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ўжо стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Канстытуцыі па ўсёй вобласці праводзіць такія мерапрыемствы. Ва ўрачыстай абстаноўцы на Гродзеншчыне свой першы пашпарт ужо атрымалі больш за сто юных грамадзян.

IMG_2853.JPG

Вучаніца Гродзенскай гарадской гімназіі, удзельніца школьных алімпіяд па беларускай мове, прызёр турніра “Адкрыты Кубак Сталіцы” і першынства вобласці па тэквандо “Нашы надзеі” Эвеліна Шаманкова прызналася, што атрымаць пашпарт падчас урачыстай цырымоніі для яе сапраўдны гонар.

IMG_2511.JPG

– Я стала паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны, – сказала Эвеліна. – Буду рабіць усё магчымае, каб стаць дастойным чалавекам і прыносіць карысць сваёй дзяржаве, якая клапоціцца пра нас – дзяцей і моладзь. Сённяшняе мерапрыемства было вельмі цікавым. Акрамя таго, што атрымалі свой першы пашпарт, пабачылі экспазіцыю музея. Дарэчы, я вучуся ў тэатральнай школе, і сёння ў мяне экзамен. Пажадайце поспехаў!

IMG_2857.JPGIMG_2854.JPG

Удзельнікаў мерапрыемства запрасілі пазнаёміцца з экспазіцыяй каштоўных кніг з унікальнай калекцыі музея. Адна з іх – інкунабула – кніга, выдадзеная да 1500 года. Таксама напрыканцы школьнікаў чакала экскурсія па гісторыка-археалагічным музеі.

https://grodnonews.by/news/vlast/pa_napra_nyya_gramadzyane_shkolniki_grodzenshchyny_atrymali_svoy_pershy_pashpart_z_ruk_starshyni_ablvykankama_uladzimira_kra_tsova_.html