5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночы рух стаў у Беларусі той сілай, з
якой нельга не лічыцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
заявіў 5 сакавіка на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларускі саюз жанчын - равеснік
незалежнасці. Я помню першую сустрэчу: у 1996 годзе мы адкрывалі
сталічны Цэнтр сацыяльнай падтрымкі - вашага саюза. Пасля чаго такія
ўстановы былі створаны па ўсёй краіне. І такіх ініцыятыў за гэтыя гады
было нямала. Саюз развіваўся, сталеў разам з нашай дзяржаўнасцю. Жаночы
рух за параўнальна кароткі час стаў той сілай, з якой нельга не
лічыцца", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт
заўважыў, што Беларускі саюз жанчын быў і застаецца адным са стаўпоў
грамадзянскай супольнасці. І вынікі праведзенай выбарчай кампаніі
сведчанне таго. Жанчыны складаюць трэць дэпутатаў парламента, а тысячы
прадстаўніц прыгожага полу выбраны ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. "Многія
сёння тут, у гэтай зале. І я вас віншую з гэтым даверам нашага народа", -
сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Абсалютна лагічна, што з наданнем канстытуцыйнага статусу
Усебеларускаму народнаму сходу ўзрос і статус арганізацыі - вы атрымалі
права дэлегаваць у склад УНС сваіх лепшых прадстаўнікоў", - дадаў ён.-0-