Галоўная / Райвыканкам / Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

      
Начальнік аддзела
Курмель Таццяна  Іванаўна
8(01511) 7-58-60

Галоўны спецыяліст - Смародзіна Ірына Мікалаеўна т. 7-58-37
Рэдактар інтэрнэт-рэсурсаў 1 катэгорыі - т. 7-58-22

Месца знаходжання: г.п.Вялікая Бераставіца, пл.Ратушная, 1 

Аддзел ажыццяўляе работу па забеспячэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія паступаюць ў райвыканкам, арганізацыі прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Аддзел у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца начальніку ўпраўлення па юрыдычнай рабоце, зваротам грамадзян і юрыдычных асоб, старшыні райвыканкама і кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Гродзенскага аблвыканкама і распараджэннямі старшыні аблвыканкама, рашэннямі Бераставіцкага райвыканкама, а таксама Палажэннем аб упраўленні па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Бераставіцкага райвыканкама. 

Рашэнні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах, скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе:

вул.Ажэшкі, 3 г. Гродна
рэжым працы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта:
з 8.30 да 17.30 гадзін
абед з 13.00 да 14.00 гадзін
выхадны: субота, нядзеля.

ГРАФІК правядзення штотыднёвых (па суботах) «прамых тэлефонных ліній» кіраўніцтвам Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта

ГРАФІК правядзення асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб начальнікамі структурных падраздзяленняў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта на 2024 год

ГРАФІК правядзення «прамых тэлефонных ліній» з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб начальнікамі структурных падраздзяленняў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ў 4 квартале 2024 года

ГРАФІК  прыёму грамадзян па месцы жыхарства кіраўніцтвам Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ў 2024 годзе