Агар Жанна Тадэвушаўна
Ажыццяўляе кіраўніцтва арганізацыйна-тэхнічнай, юрыдычнай і гаспадарчай
службамі райвыканкама.
Сферы дзейнасці:
- планаванне і рэгламент работы райвыканкама;
- падрыхтоўка пасяджэнняў Бераставіцкага раённага
выканаўчага камітэта;
- каардынацыя работы апарату райвыканкама, яго ўпраўленняў
і аддзелаў па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
- справаводства і кантроль за выкананнем
нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў;
- арганізацыя ажыццяўлення дакументацыйнага
абслугоўвання;
- арганізацыя прыёму грамадзян, работы са зваротамі
грамадзян;
- кантроль за ажыццяўленнем работы па выкананні
адміністрацыйных працэдур па зваротах грамадзян, выдачай даведак і іншых
дакументаў па прынцыпе «адно акно»;
- забеспячэнне адзінай сістэмы справаводства ва ўсіх звёнах
апарата райвыканкама і сельвыканкамах;
- транспартнае забеспячэнне работы апарата райвыканкама;
- арганізацыйна-гаспадарчае забеспячэнне прыёму
дэлегацый.
Узначальвае адміністрацыйную камісію.
Прымае грамадзян па асабістых пытаннях: чацвёртая серада месяца з 8.00 да 13.00 (за выключэннем чэрвеня, снежня), другая серада чэрвеня, снежня з 15.00 да 20.00.