Бераставіцкі раён утвораны 20 верасня 1944г., знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці, мяжуе з Польшчай, Гродзенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнамі.
Плошча раёна 743 кв. кіламетра. Працягласць з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход – 25 км.
Насельніцтва 14655 чалавек на 01.01.2023 года. Населеных пунктаў 128, у тым лік у г.п. Вялікая Бераставіца, 6 сельсаветаў: Бераставіцкі, Канюхоўскі, Малабераставіцкі, Алекшыцкі, Эйсмантаўскі, Пагранічны.
Цэнтр раёна – г. п. Вялікая Бераставіца знаходзіцца ў 60 км ад г. Гродна, у 10 км ад чыгуначнайстанцыі «Бераставіца» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Большую частку раёна займаюць адгор’я Ваўкавыскай і Гродзенскай узвышшаў. 68% тэрыторыі на вышыні 160-200 м над узроўнем мора. Самы высокі пункт (212м) на Магілянскіх гарах, самы нізкі – каля в. Жукевічы Эйсмантаўскага сельсавета (105м).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінеральнай вады.
Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднямесячная зімовая тэмпература -5 градусаў, летняя +18 градусаў.
Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацейка, Бераставічанка, Уснарка, Крынка. Падлясамі занята 16% тэрыторыі.
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск-Беласток, аўтамабільныя дарогі на Гродна, Ваўкавыск,Свіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёна размешчаны 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гродзенскай рэгіянальнай мытні.