Бераставіцкі раён утвораны 20 верасня
1944г., знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці, мяжуе з Польшчай,
Гродзенскім, Мастоўскім,
Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнамі.
Плошча раёна 743 кв. кіламетра.
Працягласць з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход – 25 км.
Насельніцтва 15194 чалавек на 01.01.2019
года. Населеных пунктаў 128, у тым лік у г.п. Вялікая Бераставіца, 6 сельсаветаў:
Бераставіцкі, Канюхоўскі,
Малабераставіцкі, Алекшыцкі,
Эйсмантаўскі,
Пагранічны.
Цэнтр раёна – г. п. Вялікая Бераставіца знаходзіцца
ў 60 км ад г. Гродна, у 10 км ад чыгуначнайстанцыі «Бераставіца» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Большую частку раёна займаюць адгор’я Ваўкавыскай
і Гродзенскай узвышшаў. 68% тэрыторыі на вышыні 160-200 м над узроўнем мора.
Самы высокі пункт (212м) на Магілянскіх
гарах, самы нізкі – каля в. Жукевічы Эйсмантаўскага сельсавета
(105м).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы),
высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінеральнай вады.
Клімат умерана-кантынентальны.
Сярэднямесячная зімовая тэмпература -5 градусаў, летняя +18 градусаў.
Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацейка,
Бераставічанка,
Уснарка, Крынка. Падлясамі занята 16% тэрыторыі.
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск-Беласток,
аўтамабільныя дарогі на Гродна, Ваўкавыск,Свіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёна размешчаны 4 памежныя
заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца»
Гродзенскай рэгіянальнай мытні.