Заміроўская Ала
Аляксееўна
Кіраўніцтва прамысловай галіной Бераставіцкага раёна, пытанні эканомікі,
цэнаўтварэння, грашова-крэдытных і маёмасных адносін (арэнды, эфектыўнасці
выкарыстання будынкаў, збудаванняў, раздзяржаўлення і прыватызацыі аб'ектаў
камунальнай формы ўласнасці), прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, энергазберажэння,
інвестыцыйнай дзейнасці, гандлю, паслуг насельніцтву, збору , перапрацоўкі лому
і адходаў чорных і каляровых металаў, страхавой дзейнасці, знешне-эканамічнай
дзейнасці, сацыяльных стандартаў у галіне гандлю і паслуг, а таксама пытанні,
звязаныя з маёмасцю, выключанай, арыштаванай, а таксама канфіскаванай або
накiраванай у даход дзяржавы іншым спосабам.
Каардынацыя работы па падтрыманню нарматываў сістэмы дзяржаўных сацыяльных
стандартаў на тэрыторыі Бераставіцкага раёна.
Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй работы па ахове працы на тэрыторыі
Бераставіцкага раёна.
Каардынацыя работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 11 сакавіка 2004 г. №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і
дысцыпліны» па курыруемай сферы.
Каардынацыя работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя
фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы».
Вырашэнне пытанняў узгаднення назначэння (вызвалення) на пасады работнікаў,
якія ўключаны ў кадравыя рэестры Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта
(далей - райвыканкам) па курыруемых структурных падраздзяленнях райвыканкама і
арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Бераставіцкага раёна.
Кіраўніцтва камісіямі:
- па каардынацыі кантрольнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання;
- па выпрацоўцы мер, накіраваных на фінансавае аздараўленне галін эканомікі,
удасканаленне механізму, які забяспечвае своечасовую выплату заработнай платы;
- па рабоце з маёмасцю, накiраванай у даход дзяржавы;
- па ахове працы;
- па ўпарадкаванні выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, вытворчых плошчаў і
іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці;
- па прадухіленні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
- па абмене пасведчанняў пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на
пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных
аварый;
- па ўключэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці камунальнай
уласнасці Бераставіцкага раёна;
- па арганізацыі і правядзенні аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды
зямельных участкаў;
- па арганізацыі і правядзенні аўкцыёну на права нарыхтоўкі (закупкi) дзікіх
жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства;
- па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні пры Бераставіцкім райвыканкаме;
- па абароне і ўзгадненні бізнес-планаў развіцця;
- па прызначэнні дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Кіраўніцтва групамі:
- рабочай групай па пастаянным маніторынгу спажывецкага рынку, аказанні бытавых
паслуг насельніцтву, недапушчэнні адсутнасці асобных тавараў у гандлёвых
аб'ектах раёна;
- аператыўнай і працоўнай групай па забеспячэнні эканоміі паліва і энергіі.
Вядзенне пытанняў процідзеяння нядобрасумленным захопам суб'ектаў гаспадарання.
Арганізацыя работы Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Бераставіцкім
райвыканкаме.
Каардынуе работу па выкананні падведамнымі структурнымі падраздзяленнямі
райвыканкама і курыруемымі арганізацыямі заканадаўчых актаў, пастаноў,
рашэнняў, а таксама падрыхтоўку імі матэрыялаў на разгляд пасяджэнняў
райвыканкама. Разглядае ў межах сваіх абавязкаў звароты грамадзян і юрыдычных
асоб і забяспечвае іх правільнае і своечасовае выкананне падведамнымі структурнымі
падраздзяленнямі райвыканкама і курыруемымі арганізацыямі.
Прымае грамадзян па асабістых пытаннях: чацвёртая серада месяца з 8.00 да 13.00 (за выключэннем мая, лістапада), чацвёртая серада мая, лістапада з 15.00 да 20.00.