Гузарэвіч Валянцін Пятровіч
Ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым комплексам. Курыруе пытанні сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, паліўна-энергетычнай галіны, уключаючы пытанні энергаэфектыўнасці, надзвычайных сітуацый, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Сферы дзейнасці:
- Бераставіцкі раён электрычных сетак;
- Бераставіцкі цэх прыроднага і звадкаванага газу вытворчага ўпраўлення “Ваўкавыскмежрайгаз”;
- Бераставіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 160;
- лінейна-дарожная дыстанцыя №522 дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка №52;
- адкрытае акцыянернае таварыства “Бераставіцкая перасоўная механізаваная калона №141”;
- Бераставіцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Бераставіцкі раённы вузел электрычнай сувязі;
- Бераставіцкі раённы вузел паштовай сувязі;
- Бераставіцкі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблтопліва” ;
- развіццё памежнай інфраструктуры;
- Таварыства выратавання на водах.
Узначальвае:
- надзвычайную камісію;
- камісію па ўліку і размеркаванні жылля;
- камісію па прадастаўленні аднаразовых субсідый на будаўніцтва (куплю, рамонт) жылля;
- камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі аб'ектаў народнай гаспадаркі да працы ў асенне-зімовы перыяд і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў;
- камісію па прызнанні неадпаведнасці (адпаведнасці) санітарным і тэхнічным патрабаванням жылых і нежылых памяшканняў;
- камісію па праверцы ажыццяўлення кансервацыі не завершанага будаўніцтвам жылога дома, дачы, а таксама добраўпарадкавання зямельнага ўчастка, на якім праведзена кансервацыя такога дома, дачы;
- камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю скончаных узвядзеннем, пасля рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, што фінансуюцца фізічнымі асобамі;
- камісію па разглядзе магчымасці прыёмкі ў эксплуатацыю самавольных пабудоў;
- камісію па абследаванні эксплуатаваных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў;
- камісію для прыёмкі выкананых работ па пераўладкаванні і (або) перапланіроўцы жылога і (ці) нежылога памяшканняў;
- камісію па абследаванні жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, якія належаць фізічным асобам, якія маюць патрэбу ў выдзяленні драўніны;
- камісію па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Бераставіцкага раёна.
Прымае грамадзян па асабістых пытаннях: трэцяя, пятая серада месяца з 8.00 да 13.00 (за выключэннем трэцяй серады красавіка, кастрычніка), трэцяя серада красавіка, кастрычніка з 15.00 да 20.00.