Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

03.07.2024
3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Жыць у мірнай краіне – гэта сапраўднае шчасце. Гэта магчымасць бачыць, як растуць нашы дзеці, як квітнее малая радзіма. Гэта магчымасць спакойна працаваць, вучыцца і адпачываць, ведаючы, што наш дом – гэта месца, дзе заўсёды пануюць мір і спакой.

Мы памятаем пра тых, хто падарыў нам свабоду, і ўдзячныя ім за мужнасць і самаахвярнасць. Дзень Незалежнасці – наш сімвал адзінства, сілы і свабоды. Мы любім сваю краіну і ганарымся ёю! Беларусь – гэта краіна, дзе мір і спакой заўсёды былі галоўнымі каштоўнасцямі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, любоўю і ўзаемаразуменнем. Давайце разам будаваць светлую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў!

https://www.beresta.by/shchasce-zhyc-pad-mirnym-nebam-dzen-nezalezhnasci-nash-simval-adzinstva-sily-i-svabody/
© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.