Аб прадстаўленні формы ПУ-3 праз інфармацыйны рэсурс "Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў"
Фізічнымі асобамі, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, форма ПУ-3 "Індывідуальныя звесткі" прадстаўляецца праз "Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў" на карпаратыўным партале Фонду:
у выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронным лічбавым подпісам (наяўнасць дзеючага сертыфіката адкрытага ключа электроннага лічбавага подпісу і атрыбутнага сертыфіката для работы з сістэмамі Фонду),
у электроннай форме (без электроннага лічбавага подпісу)1.
Для атрымання магчымасці ўзаемадзеяння ў электроннай форме фізічнай асобе, якая самастойна выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы, неабходна асабіста звярнуцца ў орган Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік і падаць заяву аб стварэнні (блакіроўцы) уліковага запісу карыстальніка з прад'яўленнем дакумента, які пацвярджае асобу2.
_______
1п.7 Правілаў індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.07.1997 №837; п.5 Інструкцыі аб парадку перадачы-прыёму форм дакументаў персаніфікаванага ўліку, зацверджанай пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2014 №7,
2п.3 Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння ў электроннай форме, зацверджанае пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2023 № 16.