Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Бераставіччыне ветэраны вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу ад райвыканкама

02.07.2024
На Бераставіччыне ветэраны вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу ад райвыканкама

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць на Бераставіччыне, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта. 

На жаль, з кожным годам людзей, якія набліжалі вызваленне  беларускай зямлі ад нямецкай акупацыі, застаецца ўсё менш. На сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне пражывае  ўжо толькі чатыры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Усіх іх напярэдадні свята наведалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова.

Андрэй Іосіфавіч выказаў ветэранам вайны словы шчырай падзякі за іх неацэнны ўклад у набліжэнне Вялікай  Перамогі, за працу па аднаўленні краіны ў пасляваенныя гады, пажадаў моцнага здароўя,  даўгалецця і ўручыў матэрыяльную дапамогу, выдзеленую са сродкаў мясцовага бюджэту.

Намеснік старшыні райвыканкама А.І. Шчука віншуе са святам П. А. Шкулепу з аг. Пагранічны
Матэрыяльную дапамогу атрымлівае З.Е. Акуліч з аг. Кватары

— Мы вельмі ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту за   тое, што ветэраны вайны  на Бераставіччыне акружаны належнай ўвагай і клопатам, — адзначыла Алена Сілкова. — Напярэдадні такіх важных дзяржаўных свят, як Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень абаронцаў Айчыны яны традыцыйна атрымліваюць матэрыяльную дапамогу як падзяку ад усіх нас за магчымасць жыць пад мірным небам. Гэта вельмі важна  — не забываць пра тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, здабываў для нас свабоду і незалежнасць, падымаў з руін нашу краіну ў пасляваенныя гады.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.