Сталі вядомыя вынікі раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей “Самаробны цуд”.
Пераможцаў і прызёраў чакаюць граматы і салодкія падарункі.За старанне і творчасць будзе адзначаны кожны ўдзельнік, таму што дзіцячыя навагоднія вырабы – гэта не проста конкурсныя работы, але і чароўная экспазіцыя ў пакоях Спадарыні Завеі, якая стала месцам прыцягнення шматлікіх наведвальнікаў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ўлічвала арыгінальнасць і паўнату раскрыцця тэмы, мастацкую выразнасць, узровень тэхнікі выканання і валодання выяўленчым матэрыялам.
– Вызначыць лепшыя работы аказалася справай нялёгкай, – гаворыць дырэктар музея Вавёркі, прадстаўнік арганізацыйнага камітэта і журы конкурсу Наталля Таргонская. – На прызавыя месцыпрэтэндаваланямала вырабаў. І мы, члены журы, гэтых месцаў не пашкадавалі. Зразумела, дзецям у творчым працэсе дапамагалі дарослыя – бацькі і кіраўнікі гурткоў, настаўнікі школ і выхавальнікі дзіцячых садкоў. Аднак усе ўдзельнікі пастараліся і заслугоўваюць вялікай удзячнасці.
Нагадаем, сёлета юныя канкурсанты выконвалі работы ў чатырох намінацыях: “Навагодняя сняжынка”, “Аб’ёмная калядная кампазіцыя”, “Навагодні ліхтарык”, “Зімовае дрэва”. Увазе членаў журы і наведвальнікаў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі былі прадстаўлены 169 вырабаў. Адзначаны высокі ўзровень выканання конкурсных работ навучэнцамі Канюхоўскай і Малабераставіцкай сярэдніх школ, Вялікаэйсмантаўскага дзіцячага сада, Старадварэцкай базавай школы.
Уладальнікамі першых месцаў у намінацыі “Навагодняя сняжынка” ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў сталі Глеб Дзярнейка (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і Міраслава Бонтур (Масалянская ПШ); ва ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў – Глеб Шадрын (Вялікабераставіцкая СШ) і Анастасія Розаль (сярэдняя школа аг. Пагранічны).
Лепшы “Навагодні ліхтарык” стварылі Віктар Марчэўскі (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і Паліна Канахоўская (Макараўская СШ) – ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; Мікіта Варапаеў і Арсеній Сурмач (Вялікабераставіцкая СШ) – ва ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў; Раман Свіслацкі (Малабераставіцкая СШ) – ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.
У намінацыі «Зімовае дрэва» вызначаны наступныя пераможцы: Аляўціна Глушчанка (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і Яраслаў Барысюк (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; Марыя Аліферовіч (Вялікабераставіцкая СШ) – ва ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў; Анастасія Вярэцікава (Пархімаўская БШ) – ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.
Найбольш прыгожых і якасных работ аказалася ў намінацыі «Аб’ёмная калядная кампазіцыя». Перавага была аддадзена вырабам Канстанціна Хвясько (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і Аляксея Легашчова (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; вучняў Вялікабераставіцкай СШ Івана Касьяна, Арцёма Кабылкі і Анастасіі Сурмач, а таксама Сняжаны Пяцельчыц (Канюхоўская СШ) і Сафіі Легашчовай (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў; Рамана Пенчука (Вялікабераставіцкая СШ) і Карыны Гражынскай (Алекшыцкая СШ) – ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.
Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара