Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята кахання, прыгажосці і пяшчоты. У Вялікай Бераставіцы ўрачыста адкрыўся “Бераст-Фэст”

10.07.2024
Свята кахання, прыгажосці і пяшчоты. У Вялікай Бераставіцы ўрачыста адкрыўся “Бераст-Фэст”

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст. Сон у ліпеньскую ноч, або Чароўная магія кахання” адбылося 8 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка, дзе сабраліся шматлікія жыхары і госці Вялікай Бераставіцы.

Прывітаў прысутных  старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, які ад імя раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта павіншаваў бераставічан з гэтым доўгачаканым святам і пажадаў усім добра адпачыць і павесяліцца.

Пачынаючы з 2018 года “Бераст-Фэст” аб’ядноўвае бераставічан вялікай сілай беларускай культуры і побыту. Сёлета ён , як звычайна,быў прымеркаваны да Купалля, але арганізатары свята не пакінулі па-за ўвагай і Дзень памяці святых цудатворцаў  князя Пятра і яго жонкі княгіні Фяўронні, які адзначаецца 8 ліпеня, і аб’ядналі народнае свята з вясельнымі традыцыямі.

Святыя Пётр і Фяўроння пры жыцці былі ўзорам хрысціянскага шлюбу, самаахвярнага кахання і адданасці, а зараз з’яўляюцца ахоўнікамі сям’і і шлюбу.

Менавіта аб гэтым гасцям свята напомніла начальнік аддзела загс Бераставіцкага райвыканкама  Святлана Сцепанчук.

На сцэну былі запрошаны сямейныя пары, якія ў 2023 годзе адзначылі 50-годдзе сямейнага жыцця. Сярод іх —  Іван Пятровіч і Раіса Васільеўна Пятручык, Віктар Іванавіч і Марыя Баляславаўна Мікуцкія, Аляксандр Міхайлавіч і Ганна Мікалаеўна Барадаўка.

Віншавальныя адрасы  залатым юбілярам  і падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручыў старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык.

На мерапрыемстве прысутнічалі і маладажоны гэтага года – Павел і Дар’я Эйсмант, а таксама Раман і Карына Дуда. Іх  павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Ала Заміроўская, якая пажадала маладым  пранесці свае пачуцці праз доўгія гады, каб   у іх семьях заўсёды панавалі каханне і вернасць, паразуменне, згода і шчасце.

Вядома, ніводнае вяселле не абыходзіцца без пачастункаў і песень.  На “Бераст-Фэсце” артысты таксама парадавалі гледачоў цудоўнымі песнямі, якія, як каханне, бываюць рознымі: пяштоннымі і гарачымі, лірычнымі і імклівымі, з невялікім гумарам і задуменнымі.

А гаспадыні падрыхтавалі  для ўсіх прысутных спецыяльны пачастунак з пажаданнямі, каб бераставічанам смачна было кожны дзень, а не толькі ў святы.

https://www.beresta.by/fotafakt-u-vjalikaj-berastavicy-rachysta-adkry-sja-berast-fjest/

Больш фота тут https://disk.yandex.ru/d/F2GZuUmPWuTgog

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.