У Бераставіцкім раёне ветэрана вайны Ганну Шышко павіншавалі з 95-гадовым юбілеем
04.11.2024
4 лістапада свой 95-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Вялікай Бераставіцы Ганна Шышко. Павіншаваць яе з гэтай значымай жыццёвай падзеяй прыехалі старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў Віталь Ігнатовіч і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова.
Праўда, каб не ставіць пад пагрозу здароўе Ганны Міронаўны ў існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі, віншаванні для ветэрана госці перадалі праз яе дачку Аліну Богдан.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык уручыў Ганаровую грамату Бераставіцкага райвыканкама, якой Ганна Шышко ўзнагароджана з нагоды свайго юбілею, пажадаў ветэрану вайны моцнага здароўя і даўгалецця.
Кветкі і віншаванні для імянінніцы ад калектыву раённага ваеннага камісарыята і раённага савета ветэранаў перадалі таксама начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталь Ігнатовіч і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова, якія пажадалі Ганне Міронаўне яшчэ многа доўгіх здаровых гадоў жыцця.