У Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце
28.01.2025
28 студзеня 2020 года адбылася нарада ў старшыні райвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый Бераставіцкага раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.
Інфармацыю аб выкананні даведзенага задання па зборы і нарыхтоўцы другаснай сыравіны за 2019 год і аб'ёмах нарыхтоўкі на 2020 год давёў да ведама прысутных начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Гугельчук Васіль Аляксандравіч.
Заслуханы справаздачы адказных асоб аб выкананні даручэнняў старшыні райвыканкама, дадзеных раней, разгледжаны іншыя пытанні.
Па выніках абмеркавання дадзены адпаведныя даручэнні.