Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Вербную нядзелю ў Вялікай Бераставіцы адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

25.03.2024
У Вербную нядзелю ў Вялікай Бераставіцы адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

24 сакавіка, у Вербную нядзелю, па ўжо добрай традыцыі, вернікі парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы прайшлі інсцэніраваным Крыжовым шляхам вуліцамі раённага цэнтра.

Сцэны мукі і смерці Хрыста былі інсцэніраваны на 14 прыпынках, якія далі магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за  грахі чалавецтва.

Сваёй прысутнасцю далі сведчанне веры не толькі жыхары Вялікай Бераставіцы, але і вернікі, і святары з суседніх парафій. 

https://www.beresta.by/u-verbnuju-njadzelju-vjalikaj-berastavicy-adby-sja-tjeatralizavany-kryzhovy-shljah/

Больш фота тут https://disk.yandex.by/d/NQR5qplgdn9hbA

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.