Заработная плата

Намеснік начальніка ўпраўлення
Марцішэвіч Наталля Мікалаеўна
тэл. 7-12-68
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2025 года склала 2295,1 рублёў і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2024 года на 17,9 працэнта, у жніўні 2025 года – 2546,2 рублёў і павялічылася ў параўнанні са жніўнем 2024 года на 20,5 працэнта.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- жніўні 2025 года на 10,7 працэнта, у жніўні 2025 года павялічылася на 12,4 працэнта да адпаведнага перыяда 2024 года.
Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- жніўні 2025 года з'яўляліся работнікі:сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2614,2 рублёў;
перапрацоўчай прамысловасці – 2840,0 рублеў;
інфармацыі і сувязі - 2608,3 рублёў;
дзяржаўнага кіравання – 3001,8 рублёў;
фінансавай і страхавой дзейнасці –2617,3 рублёў.
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца: 1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую
наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў
за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.
2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:
4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах,
у тым ліку на цяжкіх работах і на
работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у
дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;
4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку
і прастоі;
4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за
работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;
5. Індэксацыя заработнай платы.
САЦЫЯЛЬНЫЯ
НАРМАТЫВЫ
Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый з 01.09.2025 г. – 273,0 руб.
Мінімальная заработная плата з 01.01.2025 г. – 726,0 руб.
Базавая велічыня з 01.01.2025 г. – 42,0 руб.
Бюджэт
пражытачнага мінімуму:
(у цэнах чэрвеня2025 г. на перыяд з 1 жніўня2025 па 31кастрычніка 2025)
- у
сярэднім на душу насельніцтва – 487,72 руб.
-
працаздольнае насельніцтва – 523,92 руб.
-
пенсіянеры – 357,03 руб.