Версія для друку
Памер
+
Друк

Заработная плата

12.07.2017

Намеснік начальніка ўпраўлення 

Філон Уладзімір Вікенцьевіч 

тэл. 2-12-64  

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-сакавік 2021 года склала 1045,8 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  адпаведным  перыядам 2020 года на 15,1 працэнта, у сакавіку 2021 года – 1098,8 рублёў і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2020 года на 16,1 працэнта.

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- сакавіку 2021 года на 6,3 працэнта, у сакавіку 2021 года – на 7,0 працэнта да адпаведнага перыяда  2020 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені-сакавіку  2021 года з'яўляліся работнікі:
  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –1105,9 рублёў;
  • інфармацыі і сувязі  -  1715,9 рублёў;
  • дзяржаўнага кіравання – 1553,6 рублёў;
  • фінансавай і страхавой дзейнасці – 1358,7 рублёў.
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:

1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу. 

2. Памер тарыфнай стаўкі першага разраду, якая ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь для работнікаў арганізацый бюджэтнай сферы.

3. Рэспубліканскія тарыфы аплаты працы, якія прадстаўляюць узроўні аплаты працы для канкрэтных прафесійна-кваліфікацыйных груп работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і якія карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі;

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.01.2021 г. – 195,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2021 г. – 400,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2021 г. – 29,0 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:

(у цэнах сакавіка 2020 г. на перыяд з 1 мая 2021 г. па 31 ліпеня 2021 г.)
Мінімальны спажывецкі бюджэт для сям'і:(у цэнах снежня 2020 г. на перыяд з 1 лютага  2021 г. па 30 красавіка 2021 г.)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://berestovitsa.gov.by/by/salary-by/

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА