Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016
Бераставіцкі раен з'яуляецца лідэрам і адным з найбольш буйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці.

Сельская гаспадарка ў раёне з'яўляецца асноўной галіной і займае больш за 80% у агульнай структуры вытворчасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, займаюцца вырошчваннем збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы.

Сельскагаспадарчая вытворчасць прадстаўлена 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнэрга» аграфірма «Стары Дворац»,  сельскагаспадарчам ўнітарнам прадпрыемствам «МілкАгра», раенным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемствам «Масаляны», ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка», 22 фермерскімі гаспадаркамі.

У раёне 49613 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 36566 раллі, 12692 га лугавых і 355 га садоў і ягаднікаў. Разаранасць зямель складае 73,7%. На адну гаспадарку ў сярэднім прыходзіцца 4099 гектараў раллі. Сярэдні бал раллI складае 39,1, сельгасугоддзяў - 37,9.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца больш за 37 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10395 кароў (з іх 305 галоў мясной напрамкі), больш за 33,0 тыс.галоў свіней.

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2156 чалавек.

Валаўтвараючымі  гаспадаркамі ў раёне з'яўляюцца КСУП «Пагранічны-Агра», КСУП «Варанецкі», РСУП «Алекшыцы», яны па многіх паказчыках з'яўляюцца і лідарамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

За 2020 год прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 11,1 млн. руб. У цэлым па раёне атрымана чыстага прыбытку на суму 9,0 млн. рублёў, пры рэнтабельнасці 8,0 %.

Сярэднямесячная аплата працы ўзрасла да ўзроўню 2019 года на 17,8% і склала 1009,0 рублёў. У 2019 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 50,8 ц/га, цукровых буракоў 576,8 ц/га, рапсу 39,7 ц/га. За 2020 год надой на карову склаў 7800 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйнай рагатай жывёлы 752 грама, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней 625 грам. У галіне малочнай жывёлагадоўлі пераважаюць малочныя фермы новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбIбоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у аўтаматызаваных даільных залах. У цяперашні час у раёне працуе 15 такіх комплексаў, дзе дойныя 9396 каровы або 93% ад усяго пагалоўя кароў. У гаспадарках раёна маецца 347 трактароў, у тым ліку 39 энерганасычаных з магутнасцю 250 л. с. і вышэй, з іх 13 імпартных.


Пералік сажалак Бераставіцкага раёна прыдатных для рыбаводства (у т. ч. ў рэкрэацыйных мэтах)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://berestovitsa.gov.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА