Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога


Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога

Загадчык сектара па назначэнню і выплаце пенсій і дапамог аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама

Герашчанка Юлія Вячаславаўна


па адрасе: Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Леніна, 11
кабінет № 12
тэлефон: 7-33-07

Рэжым работы:
панядзелак-пятніца з  8.00 да 13.00
                                      з 14.00 да 17.00 

Прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ажыццяўляецца ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" (ДАСД), прынятага 19 студзеня 2012 г.

ДАСД прадастаўляецца ў выглядзе:
•    штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог;
•    сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў;
•    забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Сем'і (грамадзяне), якія звярнуліся па адзін з відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, могуць рэалізаваць сваё права на адначасовае прадастаўленне розных відаў такой дапамогі згодна з умовамі іх прадастаўлення, устаноўленымі Указам № 41.

Усім катэгорыям атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі праводзіцца пераразлік памеру назначанай дапамогі пры павелічэнні БПМ у перыядзе прадастаўлення дапамогі. Гэта дае магчымасць падтрымліваць даходы насельніцтва на ўзроўні БПМ.

Да абавязковых сацыяльных трансфертаў (пенсіі, дапамогі, стыпендыі) аднесены зварот па аліменты на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.

Пры вынясенні рашэння аб прадастаўленні ДАСД у выглядзе штомесячнай дапамогі і (або) забеспячэння прадуктамі харчавання пры неабходнасці распрацоўваецца План па самастойнаму паляпшэнню матэрыяльнага становішча для працаздольных членаў сям'і (грамадзян). У выпадку невыканання Плана грамадзянін пазбаўляецца права на прадастаўленне ДАСД.

ДАСД у выглядзе штомесячнай дапамогі не прадастаўляецца грамадзянам, калі яны з'яўляюцца працаздольнымі асобамі, якія на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу звароту, менш як 6 месяцаў з'яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ў якасці беспрацоўных.

Штомесячную сацыяльную дапамогу могуць атрымліваць на працягу 12 месяцаў наступныя сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян (сямей):

•    адзінокія інваліды І і ІІ групы;
•    адзінокія грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 70 гадоў;
•    няпоўныя сем'і, у якіх бацька ажыццяўляе даход за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў;
•    сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (дзіцяці) у якіх абодва бацькі ў поўнай сям'і або адзіны бацька ў няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель) з'яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам 1 групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім;
•    шматдзетныя сем'і

Максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі да 10 БПМ. Паўторна на працягу года такая дапамога будзе давацца сем'ям (грамадзянам), якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

У рамках ДАСД прадастаўляецца сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў. Такая дапамога выдзяляецца інвалідам І групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу грамадзяніна (сям'і), у памеры да 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). разы на год, але не больш за 1 раз у месяц.

У сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ёсць від падтрымкі, як забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. У выпадку нараджэння двайнят і больш дзяцей прадугледжваецца права сем'яў на такое забеспячэнне без уліку ўзроўню даходу сям'і.

Інфармацыя аб прадастаўленай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці
      
У раёне прадоўжана падтрымка малазабяспечаных сем'яў (грамадзян), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

За 9 месяцаў 2024 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена на суму 246794,07 рублёў:
•    у выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог 30 грамадзянам на суму 52300,50  рублёў;
•    у выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў - 316 атрымальнікам на суму 188298,49 рублёў;
•    у выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця - 9 дзецям на суму 6195,08 рублёў.


Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.03.2012 № 274 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2012 № 41"

Дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.