Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”
У чэрвені 1997 года ансамблю “Бераставіцкія музыкі” за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па прапагандзе народный традыцый, рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспубліркі Беларусь прысвоена найменне “Народны самадзейны калектыў”.
За час свайго існавання калектыў заслужыў павагу і любоў гледачоў не толькі на Радзіме, але і за яе межамі. Калектыў был неаднаразова запрошаны на Міжнародныя фестывалі “Прыпеўкі фрывольнай” і “Сяброўская бяседа” у Рэспубліку Польшча. Таксама выступаў з канцэртамі ў Літве, удзельнічаў у свяце беларускай песні “Панявежыс”.
У 2011 годзе “Бераставіцкія музыкі” былі запрошаны на Міжнародную ярмарку прадпрымальнікаў памор’я ў г.Шымбарг у Рэспубліцы Польшча , з канцэртамі ў гарадах Гданьску і Слупску.
Неаднаразова калектыў удзельнічаў у абласным фестывалі народнай музыкі і песні, які праходззіў у г.Ліда: у 1998 годзе ўзнагароджаны Дыпломам, ў 2010 годзе стаў лаўратам ІІ ступені , а ў 2011 годзе - лаўрэатам III ступені.
Ансамбль неаднаразова прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна (2011, 2013, 2018 гг.) . У 2014 годзе калектыў стаў Лаурэатам XX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У 2012 годзе народны ансамбль народнай песні стаў Дыпламантам XV Міжнароднага фестывалю народнай музык “Звіняць цымбалы і гармонік” г.Паставы.
У 2014 годзе народны ансамбль народнай песні прымаў удзел у рэгіянальным кірмашы “Еўрарэгіён Неман”.
У 2013, 2014, 2015, 2017 гг. калектыў прымаў удзел і быў ўзнагароджаны Дыпломамі рэгіянальнага свята “Свіслачскі кірмаш”, абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…” г.Свіслач.
Пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў “Дажынкі” ў гарадах Масты, Ваўкавыск, Лідзе, Слоніме, Дзятлава, Іўе, Свіслачы.
Ансамбль вядзе актыўную прапаганду па развіццю аматарскай творчасці сярод моладзі, дзяцей і падлеткаў, вывучае і захоўвае народнае песеннае мастацтва.
У 2016 годзе калектыў быў ўзнагароджаны Граматай Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры за папулырызацыю песеннай творчасці Бераставіччыны.
Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства , прафесіяналізм і асаблівы творчы падыход прадэманстраваў калектыў пры падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу канцэртаў у рамках прадвыбарнай кампаніі Выбараў Прэзедэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, у 2016 годзе – Выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
За актыўны ўдзел у раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемствах, народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” у 2016 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца”
Хармайстар – Таццяна Панасюк
Народны хор ветэранаў вайны і працы “ПАМЯЦЬ СЭРЦА” пачаў сваю творчую дзейнасць з лістапада 1998 года. У 2002 годзе калектыву было прысвоена найменне “народны”.
Народны хор ветэранаў вайны і працы дзейнічае пры аддзеле па правядзенню культурных мерапрыемстваў і развіццю народнай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На рахунку калектыва шмат канцэртаў, творчых сустрэч, святочных агеньчыкаў і тэматычных мерапрыемстваў.
Народны хор ветэранаў вайны і працы вядзе актыўную ідэалагічную прапаганду сярод дзяцей і моладзі. Творча працуе над абнаўленнем канцэртнага рэпертуару народнымі, лірычнымі і патрыятычнымі творамі беларускіх, рускіх і іншых аўтараў.
У 2012 годзе народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” прымаў удзел у канцэрце, прысвечанаму 25-годдзю беларускай арганізацыі ветэранаў.
Кожны год калектыў з’яўляецца актыўным удзельнікам фестывалю мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у г. Ваўкавыску.
Хор ветэранаў вайны і працы вядзе актыўную творчую дзейнасць і з’яўляецца пастаянным удзельнікам такіх мерапрыемстваў як Дзень пажылых людзей, Дзень інвалідаў, свята Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Калектыў мае сваіх прыхільнікаў. На працягу некалькіх год народны хор “Памяць сэрца” з поспехам трымае творчую справаздачу на летняй канцэртнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя г.п.Вялікая Бераставіца.
Калектыў мае шмат узнагарод.
У 2014 годзе народны хор ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” атрымаў Грамату абласнога Савета ветэранаў.
У 2014,2018 гг. Калектыў узнагароджаны Ганаровай Граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камтэта за актыўны ўдзел у раённых, абласных, культурна-масавых мерапрыемствах.
Народны тэатр “Магія гульні”
Рэжысёр –
Сваю творчую дзейнасць народны тэатр “ Магія гульні” пачынаў з 1978 года пад кіраўніцтвам А.А.Барысевіча, як агітбрыгада “Сонейка”.
7 красавіка 1982 года агітбрыгада атрымала ганаровае найменне “народная”.
На працягу творчага шляху калектыву мянялася шмат кіраўнікоў тэатра, якія ўносілі свой асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва ў раёне.
У 1983 годзе А.А. Барысевіч стварыў дыска-тэатр “Сучаснік”, удзельнікі якога ў 1984 годзе прынялі ўдзел і паспяхова выступілі ў Рэспубліканскім конкурсе маладзёжных дыскатэк у г. Гродна.
У кастрычніку 1983 года агітбрыгада “Сонейка” удзельнічае ў праграме “На Прынёманскіх прасторах” на Гродзенскім абласным тэлебачанні..
У 1997 годзе народная агітбрыгада “Сонейка” была перайменавана ў народны тэатр “ Магія гульні” рэжысёр тэатра – Н.А.Вытаптава. Шмат цікавых тэатральных прэм’ер, спектакляў, тэатралізаваных прадстаўленняў мелі поспех не толькі на раённай сцэне, але неаднаразова былі адзначаны рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі.
У 2011 годзе тэатр “Магія гульні” паспяхова падцвердзіў найменне “народны”.
З 2013 года рэжысёр тэатра - М.Хамяня. Актыўная творчая дзейнасць тэатра была падцверджана шэрагам тэатралізованных пралогаў і пастановак, дзіцячых спектакляў і навагодніх ранішнікаў.
У 2014 годзе тэатр “Магія гульні”пацвердзіў найменне “народны”, пастаноўкай спектакля па п’есе Сяргея Кавалёва “Звар’яцелы Альберт”.
У 2016 годде адбылася прэм’ера спектакля па п’есе-казцы “ Аліса ў краіне цудаў” па творы Л.Кэрала.
У 2017 годзе калектывам былі прадстаўлены юным гледачам цікавыя дзіцячыя спектаклі-казкі “Волшебник изумрудного города”, “Волшебное зеркало”.
У 2018 годзе ўдзельнікі тэатра “Магія гульні” прадставілі гледачам тэатралізаваны пралог “Вялікая Бераставіца – праз вякі!” на раённым брэндавым свяце “БЕРАСТ-ФЭСТ”.
Рэжысёр - Любоў Валейка
Маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” быў створаны ў 1976 годзе. У верасні 2003 года калектыву было прысвоена найменне “узорны” маладзёжны тэатральны калектыў.
Асноўная мэтай калектыву - вучыць дзяцей тэатральнаму мастацтву, паглыбляць веды аб гісторыі тэатра, развіваць тэатральны патэнцыял удзельнікаў у працэсе авалодвання ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для сцэнічнага ўвасаблення драматургічнага матэрыялу, папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.
Тэатральны маладзёжны калектыў “СОНЕЙКА” з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестывалю народных (узорных) тэатраў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” , “Слонімскія цудадзействы”.
Калектыў і яго ўдзельнікі былі неаднаразова пераможцамі абласных фестываляў і конкурсаў. На іх рахунку: I месца ў намінацыі “Лепшая жаночая роля” (2010), III месца ў абласным конкурсе выканаўцаў размаўляльнага жанру ў намінацыі “проза” (2011), Лаўрэат III ступені ў намінацыі “вядучы” абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей” (2012).
У 2011 годзе маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” стаў Лаўрэатам II ступені абласнога фестывалю народных (узорных) тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Выступленне калектыву мела вялікі поспех і высокую адзнаку журы.
Маладзёжны тэатральны калектыў “СОНЕЙКА” працуе ў розных жанравых накірунках тэатральнага мастацтва: спектаклі, тэатралізаваныя прадстаўленні, гульнявыя спектаклі, музычныя спектаклі, казкі, жарты, мініяцюры і сцэнкі. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў, як А.Чэхаў, Я.Шварц, Г. Аўласенка, а таксама аўтараў сучаснай драматургіі В.Міхно, Т.Дзюба, І.Марчук, А. Чуб і іншых. Акрамя спектакляў тэатр “Сонейка” прымае актыўны ўдзел у тэатралізаваных святах і абрадах “Калядаванне”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Валоканне”, “Юр’е”, “Купалле”, абрадах сямейна-бытавога накірунку: вясельны абрад ”Пярэпыты”, “Хлапецкі вечар”, “Вячоркі” і іншыя.
За папулярызацыю тэатральнага жанру, паспяховае выступленне на абласным аглядзе-конкурсе ў 2013 годзе, калектыў узнагароджаны Ганаровай Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама.
Запрашаем наведаць тэатралізаваныя паказы і спектаклі тэатра!
Народны ансамбль польскай песні “Стакроткі”
Хармайстар - Вікторыя Бажко
Народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы пачаў сваю творчую дзейнасць з 2009 года, атрымаўшы ганаровае найменне “народны”.
Паспяховая праца калектыву накіравана на папулярызацыю песеннага мастацтва з улікам рэгіянальных асаблівасцей, павышэнне мастацкага ўзроўню выканаўчага майстэрства, сцэнічнай культуры, творчы пошук цікавага рэпертуару, разнастайнасці методык і задавальненне запытаў сучаснага гледача.
Дзякуючы гэтаму, народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” працуе з поспехам у захаванні народных традыцый, святаў і абрадаў: “Калядаванне”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, а таксама ўдзельнічае ў шматлікіх раённых, абласных і міжнародных культурна-асветніцкіх мерапрыемствах.
Ансамбль польскай песні “Стакроткі” неаднаразова прымаў удзел у фестывалі беларускай і польскай песні “Беласток - Гродна” у Рэспубліцы Польшча, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, фестывалі фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, адборачным туры Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, фестывалі “Артыстычныя сустрэчы Гродна – Беласток”, раённым фестывалі польскай культуры і быту “Эйсмантаўскі фэст”, адкрытым рэгіянальным конкурсе “Сустрэчы ў Верасе” у г.Зэльва, Днях польскай культуры ў г.п.Поразава Свіслацкага раёна.
У рамках беларуска-польскага супрацоўніцтва, арганізоўваліся сумесныя канцэрты і творчыя сустрэчы з калектывамі Рэспублікі Польшча на беларускай зямлі.
Прыгожы, таленавіты калектыў добра ведаюць, як у раёне, так і далёка за яго межамі.
Ансамбль польскай песні “Стакроткі” шчыра запрашае ўсіх жадаючых на свае канцэрты, а таксама заўсёды рады завітаць з канцэртам да тых, хто любіць беларускую і польскую песню.
Народнае аматарскае аб'яднанне «Вінт»
Кіраўнік аб’яднання - Аляксандр Унуковіч
Аматарскае аб'яднанне «Винт» дзейнічае з лютага 2009 на базе ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Мэта аб'яднання - навучанне і папулярызацыя фота і кінамастацтва, тэхнічных відаў творчасці сярод жыхароў раёна, арганізацыя вольнага часу рознаўзроставых катэгорый насельніцтва.
Удзельнікі аб'яднання працуюць па некалькіх напрамках творчасці. Па-першае, гэта асновы кампазіцыі, графічнай апрацоўкі фатаграфіі, стварэнне слайд-шоў малюнкаў і відэаролікаў мастацкага характару. Па-другое, мадэляванне самалётаў і судоў, у тым ліку, радыёкіраваных, з мэтай паказальных выступленняў. У трэціх, фотафіксацыя аб'ектаў прыроды, помнікаў архітэктуры з вышыні "птушынага палёту", стварэнне відэасюжэтаў палётаў.
Відэазапісы палётаў над Вялікай Бераставіцай і раёнам, выкананыя беспілотным лятальным апаратам, распрацаваным і вырабленым у аб'яднанні, прыцягнулі ўвагу тэлеканалаў.Адбыліся здымкі відэасюжэтаў на «АНТ», "Беларусь-2", "СТВ", "НТВ-Беларусь", "Звезда" (Масква, Расія).
Як вынік такой шматграннай работы - удзел у культурна-масавых мерапрыемствах, звязаных з патрыятычным выхаваннем, экалагічнай і спартыўнай тэматыкай і інш.
У калекцыі аб'яднання "Винт" маюцца дакладныя копіі караблёў і самалётаў часоў Другой Сусветнай вайны.
Захапляльным відовішчам для жыхароў Бераставіцы заўсёды з'яўляюцца выпрабаванні новых мадэляў, а таксама трэніровачныя палёты, на якіх члены аб'яднання вывучаюць і адпрацоўваюць элементы вышэйшага пілатажу.
Аб'яднанне "Винт" прымае актыўны ўдзел у раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемствах, аглядах, чэмпіянатах, выставах фотаработ і радыёкіраваных мадэляў.
Аматарскае аб'яднанне "Винт" вядзе актыўную выхаваўчую працу, цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі раёна, інспекцыяй па справах непаўналетніх.
У жніўні 2012 года па ініцыятыве аб'яднання "Винт" і пры падтрымцы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта адбыўся першы адкрыты фестываль радыёкіраваных мадэляў "Бераставіца запрашае сяброў".
Фестываль аб'яднаў аматараў з г. Гродна, г. Шчучына, г.Ваўкавыска, Бабруйска, Мінска, Брэста, г.Баранавічы.
У 2014 годзе фестываль авіямадэляў, радыёкіраваных «Бераставіца запрашае сяброў» унесены ў каляндар спартыўных мерапрыемстваў краіны.
Адкрыты фестываль радыёкіраваных мадэляў – гэта сапраўднае сямейнае свята. Большасць прыязджае з сем'ямі, нават з маленькімі дзецьмі. Для многіх – гэта не толькі захопленасць любімай справай, спартыўны азарт, але і выдатная магчымасць адпачыць. Фестываль мае шмат прыхільнікаў і карыстаецца поспехам ў аматараў тэхнічнага мадэліравання ўжо на працягу многіх год.
Аматарскае аб'яднанне «Винт» узнагароджана дыпломам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" (2010, 2011, 2015, 2017 гг.). Удзельнікі аматарскага аб'яднання ўзнагароджаны Памятнымі дыпломамі за ўдзел у I Гродзенскім фестывалі радыёкіраваных мадэляў (2011 г.),
Па выніках выступаў у спаборніцтвах на VII этапе Кубка Беларусі па паветраным баі радыёкіраваных копій "Саюз-500», якія адбыліся ў рамках абласнога фестывалю “Небо выбрало нас” у 2016 годзе, каманда народнага аматарскага аб'яднання «Вінт» ўзнагароджана дыпломам удзельніка фестывалю, асабістымі дыпломамі ўзнагароджаны і удзельнікі аб’яднання.
25 красавіка 2018 года вопыт работы народнага аматарскага аб’яднання “Вінт” быў прадстаўлены, як адзін з лепшых і унікальных у вобласці на абласным семінары дырэктароў клубных устаноў Гродзенскай вобласці у ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.
Драматычны калектыў “Вяскоўцы”
Рэжысёр – Валянціна Шыш
Калектыў быў створаны ў 1982 годзе, дзейнічае на базе філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы. У 2007 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый тэатру было прысвоена найменне “народны”.
У калектыве займаюцца творчыя, апантаныя, таленавітыя і адданыя сваёй справе людзі. Удзельнікі калектыву ўносяць значны ўклад у захаванне, развіццё тэатральнага мастацтва, папулярызацыю народных традыцый. Драматычны калектыў “Вяскоўцы” аб’ядноўвае аматараў тэатральнага мастацтва: настаўнікаў сярэдняй школы, працаўнікоў КСУП “Алекшыцы”, медыцынскіх работнікаў, работнікаў культуры.
Рэпертуар калектыву разнастайны. Большую перавагу маюць пьесы з жартоўным зместам. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў, як Я.Купала, А.Макаёнак, У.Рудаў, А.Трушкін, А.Махнач, Д.Слаўковіч, а таксама шэраг разнастайнай тэматыкі мініяцюр.
Надзённасць выступленняў і аптымістычнае вырашэнне праблем, смех і жарты забяспечваюць удзельнікам тэатра цёплы прыём гледачоў і спрыяюць поспеху. Акрамя пастаноўкі пьес і мініяцюр, калектыў актыўна ўдзельнічае ў пастаноўцы абрадаў і святаў, прымае ўдзел у тэатралізаваных прадстаўленнях.
2011 год – Дыплом аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе – конкурсе тэатральных аматарскіх калектываў і прапаганду тэатральнага мастацтва.
У 2011 годзе - Дыпломам ДУК “Гродзенскі АМЦНТ “ за захаванне і развіццё беларускага народнага гумару і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе самадзейных тэатральных калектываў.
У 2012 годзе калектыў быў узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага фальклорнага свята “Бераставіцкі падворак”.
Шэраг цікавых тэатралізаваных пастановак, прадстаўленняў, мініяцюр, спектакляў з цікавасцю і пазітывам успрымаюцца гледачамі, якія заўсёды рады падтрымаць творчасць сваіх аднавяскоўцаў - мясцовых артыстаў.