22 жніўня ў аграгарадку Малая Бераставіца адбудзецца раённы фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».
Праграма свята:
14.00-14.30 — Адкрыццё парка «Родныя сцяжынкі» (аг. М.Бераставіца)
15.00-15.30 — Святочнае шэсце «Шлях да хлеба»
15.30-17.00 — Урачыстае адкрыццё раённага фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў па ўборцы ўраджаю 2025 года «Хвала і пашана табе, хлебароб!»
Выстава конкурсных снапоў і караваяў «Сімвал жыцця»
17.00-20.00 — Агляд-конкурс падвор’яў сельскагаспадарчых арганізацый раёна «ХлебаСольны настрой»
Тэматычная пляцоўка «Ад хлеба вайны да хлеба Перамогі»
Выстава ўзораў экіпіроўкі пагранічнай службы, тэхнічных сродкаў пагранічнага кантролю, выступленне кінолага
Дзіцячая музычна-забаўляльная праграма «Колер настрою — лета!»
18.00-18.30 — Паказальныя выступленні майстроў «Бітва лесарубаў»
18.30-19.30 — Байкер-шоу «Да сяброў у госці» (мотаклуб «Грызлі», г.Гродна)
19.30 -20.50 — Канцэрт артыстаў беларускай эстрады Мікіты Бялько і Мікіты Камадэя (г.Мінск)
21.00-22.00 — Канцэртная праграма групы «Hi-Fi» (Расійская Федэрацыя)
22.15-23.45 — Дыскатэка ад кавер-групы «Цені» (г.Гродна)
23.45 — Святочны салют
00.00-02.00 — Дыска-праграма «Танцы пад зорным небам» з DJ ERNI, MC LAZOVSKIY (г.Мінск)
Запрашаем жыхароў і гасцей Бераставітчыны на «Дажынкі-2025»!!!