Главная / Новости / Новости района
24.06.2026

“Бацькава кашуля” – для маленькай прыгажуні. На Бераставіччыне далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Трэці – Бацькаў»

Першай бераставічанкай – уладальніцай «Бацькавай кашулі» – стала маленькая жыхарка Вялікіх Эйсмантаў Ангеліна Трайгель. Напярэдадні Дня Незалежнасці сімвалічны падарунак ад Прэзідэнта Беларусі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Трэці – Бацькаў» ёй уручыў старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Павел Панкевіч.

IMG_8239.JPG

Праект «Трэці – Бацькаў» ініцыятывала партыя «Белая Русь» сумесна з Міністэрствамі працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, юстыцыі нашай краіны, а таксама канцэрнам «Беллегпрам». Галоўная яго мэта – не толькі па-асабліваму павіншаваць бацькоў з нараджэннем трэцяга дзіцяці, але і падтрымаць імкненне беларусаў да стварэння вялікай сям’і, павысіць яе прэстыж, нагадаць пра нашы нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.

“Бацькава кашуля” – гэта маленькі драўляны куфэрак, у якім знаходзіцца хрысцільная льняная кашуля з беларускім арнаментам і звязаная з ёй легенда, – своеасаблівы сімвал сувязі пакаленняў, клопату і надзеі.

IMG_8227.JPG

IMG_8236.JPGIMG_8232.JPG

– Гэта акцыя пачалася 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, – рассказаў Павел Панкевіч. – Падчас яе падарункі атрымаюць усе сем’і, дзе народзіцца трэцяе дзіця. Дзяржава цэніць і падтрымлівае вялікія сем’і, бо кожны новы грамадзянін – гэта будучыня Беларусі. І зусім не выпадкова, што яна мае такую назву – «Трэці – Бацькаў», бо Прэзідэнт Беларусі неаднаразова падкрэсліваў, што кожны трэці нованароджаны будзе знаходзіцца пад яго патранатам.

Акрамя маленькай Ангеліны, якая нарадзілася 25 мая, у сям’і Веранікі і Віктара Трайгеляў падрастаюць двое старэйшых дзяцей – сямігадовая Аня і пяцігадовы Андрэй. Яны таксама разам з бацькамі і нованароджанай сястрычкай завіталі ў Эйсмантаўскі сельвыканкам, каб атрымаць сімвалічны падарунак.

IMG_8242.JPG

Перадаючы «Бацькавую кашулю», Павел Панкевіч пажадаў бацькам, каб іх дзеці раслі здаровымі, шчаслівым і годнымі грамадзянамі нашай краіны.

IMG_8248.JPG

– А гэты куфэрак няхай стане сямейнай рэліквіяй, якая будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, захоўваючы цеплыню бацькоўскіх рук і памяць аб шчаслівым папаўненні, – адзначыў Павел Мікалаевіч.

IMG_8253.JPG

IMG_8256.JPG

IMG_8264.JPG

– Мы вельмі ўдзячны нашай дзяржаве за клопат аб сем’ях і за такі кранаючы падарунак, – падзялілася Вераніка Трайгель. – Нараджэнне Англіны для нас – чаканая і радасная падзея, і вельмі прыемна, што яна запомніцца яшчэ вось такім хвалюючым момантам.

IMG_8280.JPG

Дарэчы, Вераніка Іванаўна і Віктар Браніслававіч абое працуюць у КСУП “Варанецкі”, мама – аператар свінаводчага комплексу, а тата – трактарыст-машыніст. Яны прызнаюцца, што заўсёды марылі пра вялікую і дружную сям’ю, у якой заўсёды будуць гучаць вясёлыя дзіцячыя галасы і іх шчаслівы смех.