
Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці» з задавальненнем далучаецца да рэспубліканскай акцыі. У рамках гэтай ініцыятывы для вучняў пачатковай школы прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «З крыніц спрадвечных».



Работнікі аддзела пастараліся праз гульню пазнаёміць дзяцей з даўнейшым жыццём беларусаў, а таксама перадаць ім традыцыі, абрады і звычаі нашых продкаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю сваёй краіны, але і прыняць удзел у розных гульнях, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну беларускага народа.



Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да нацыянальнай культуры ў маладога пакалення і дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў
#дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего #традиции #беларусь #досугспользой
https://www.beresta.by/da-akcyi-kozhnaja-pjatnica-rodnae-svajo-daluchy-sja-rajonny-cjentr-kultury-i-narodnaj-tvorchasci/