Прэзідэнт накіраваў віншаванне.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём
Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі
Беларусь. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў
прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і
традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай
дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі
ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай
часткай паўсядзённасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае
беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх
дасягненняў краіны і суайчыннікаў. "І надалей гэтыя сімвалы будуць
выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе
будучыню", - падкрэслiў ён.
"Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе
ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць
гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна", - дадаў Аляксандр
Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннiкам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна
Дарагія суайчыннікi!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і
традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай
дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі
ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай
часткай паўсядзённасці.
Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой
у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей
гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу
Беларусі і адказнасці за яе будучыню.
Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму
свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі
дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.
Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.
Аляксандр Лукашэнка,
10 мая 2026 года.