Бераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт
г.п. Вялікая Бераставіца, 231778
Гродзенская вобласць
Кіраўнік спраў
Суродзіна
Іна Аляксандраўна
тэл./факс: (01511)75-4-45
Старшы інспектар
Кладкевіч
Любоў Канстанцінаўна
тэл.: (01511) 75-9-45
Звярнуцца ў Бераставіцкі сельвыканкам можна некалькімі спосабамі:
• напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231778, г. п. В. Бераставіца, вул. Леніна, 11;
• для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне 75-8-45 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
• запісацца на прыём да старшыні сельвыканкама па тэлефону 75-4-45 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
• напісаць электронны зварот праз спецыяльны сервіс https://обращения.бел.
Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
Бераставіцкі сельскі Савет Бераставіцкага раёна быў утвораны 19 студзеня 1996 года. На падставе рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18 кастрычніка 2013 г. № 264 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці». 16 студзеня 2014 г. адбылося змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага сельсавета.
Са складу Бераставіцкага сельсавета выключана частка тэрыторыі агульнай плошчай 3606 гектараў з населенымі пунктамі: вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы і ўключана тэрыторыя Пархімаўскага сельсавета агульнай плошчай 10408 гектараў з населенымі пунктамі: аграгарадкі Пархімаўцы, Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно.
На 1 студзеня 2024 г. на тэрыторыі сельсавета размешчана 28 населеных пунктаў: Белы Дворак, Берастовічаны, Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Івашкаўцы, Каленікі, Карпаўцы, Кашанцы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пархімаўцы, Пятроўцы, Плюскалаўцы, Сінькі, Старынцы, Стары Дворац, Хмеліска, Шаляпкі, Эймінаўцы і хутар Палежыно. У іх пражывае 1390 чалавек, з іх працаздольных – 802 чалавек, старэйшага працаздольнага ўзросту – 420 чалавек, дзяцей – 168, колькасць гаспадарак – 696. Большая частка насельніцтва праваслаўнай веры.
Плошча зямель Бераставіцкага сельсавета ў цяперашні час складае 15464,0588 гектара.
На тэрыторыі сельсавета есць тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Дзяржаўнае прадпрыемства «Пархімаўцы» і філіял Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» - аграфірма «Стары Дворац» спецыялізіруюцца на вырошчванні зерня, цукровага бурака, бульбы, займаюцца вытворчасцю малака, мяса. Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «МілкАгра» - заснавальнік адкрытае акцыянернае таварыства «Малочны Мір» займаюцца вытворчасцю малака, мяса і вырошчваннем зерневых культур. Ёсць чатыры фермерскіх гаспадаркі: «Зайкаўшчына» - 26,5374 га, «Дуніча У.У.» – 16,4528 га, Глякоўскага В.Р. – 239,3143 га, «Папін сад» – 3,0 га і дзве сялянска-фермерскіх гаспадаркі «Прыазернае» - 97,7965 га і «Томакс-Агра» – 49,59 га. На тэрыторыі сельсавета есць тры таварыствы з абмежаванай адказнасцю – «Здаровая страна», «Злата-сад» і «ВіДзіПол».
Паслугі паштовай сувязі аказваюцца насельніцтву двума аддзяленнямі ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Маюцца дзве АТС, якія размешчаны ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Сфера быту тэрыторыі сельсавета прадстаўлена мабільнай перасоўнай службай быту.
Гандлевая сетка прадстаўлена 5 магазінамі, з іх 2 належаць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – ДП «Пархімаўцы» і 2 – індывідуальным прадпрымальнікам. Вескі, якія не маюць магазіна, абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе ўрач агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца» адзін раз у тыдзень ведучы выязны прыём у фельчарска- – акушэрскіх пунктах у аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя дзяржаўныя ўстановы адукацыі: «Пархімаўская базавая школа» на 192 месцы і «Старадварэцкая базавая школа» на 103 месцы.
Культурны вольны час насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета, забяспечваюць:
- філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
- філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
- філіял «Старадварэцкая сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імені О.М.Кавалеўскага»;
- філіял «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імен О.М.Кавалеўскага».
На тэрыторыі сельсавета ў аграгарадку Стары Дворац маецца старадаўні парк – культурна-гістарычная спадчына Беларусі.
Графік бытавога абслугоўвання насельніцтва
На тэрыторыі Бераставіцкага сельсавета маецца адно воінскае пахаванне, шэсць помнікаў землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік , устаноўлены на месцы воінскага пахавання ў вёсцы Кашанцы, узведзены ў гонар гераічнага подзвігу групы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў няроўным баі з фашысцкімі захопнікамі 29 чэрвеня 1941 года і ў памяць землякоў, жыхароў вёсак Кашанцы і Лепесы, якія невярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік у вёсцы Береставічаны ўзведзены ў гонар 26 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у аграгарадках Пархімаўцы, Стары Дворац, вёска х Карпаўцы і Эймінаўцы ўзведзены ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у вёсцы Шаляпк іўзведзены ў гонар 14 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады.