Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.10.2021

3 кастрычніка — Дзень настаўніка

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, выхавацелі, работнікі сістэмы адукацыі! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка. Ваша прафесія – самая важная, самая патрэбная, яна асветлена найгалоўнейшай каштоўнасцю – клопатам пра будучых грамадзян Беларусі. Менавіта ад вашага педагагічнага майстэрства і цеплыні сэрцаў залежыць, якое будучае мы пабудуем. На вас ускладзена асаблівая адказнасць – навучыць і выхаваць, напоўніць жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, даць ім магчымасць стаць паспяховымі, высокакультурнымі, запатрабаванымі і карыснымі грамадству. У гэты святочны дзень кветкі, усмешкі, словы ўдзячнасці – вам, шаноўныя настаўнікі. Вы не толькі запальваеце полымя ведаў, адкрываеце святло прыгажосці, але і служыце прыкладам сумлення і чуласці. Вялікі дзякуй ветэранам педагагічнай працы за прыклад працавітасці, за значны ўклад у стварэнне раённай сістэмы адукацыі.  Жадаем моцнага здароўя, шчасця, усіх зямных даброт і ўдзячных вучняў! Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт                        Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў