Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2020

ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!

У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна . Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, якія ўтвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.  У дзень выбараў 9 жніўня 2020 г. участковыя камісіі працуюць- з 8.00 да 20.00 гадзін.  З мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры наведванні ўчастка для галасавання  РЭКАМЕНДУЕМ:  - знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі);  - выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м);  - прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі;  - выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.