06.05.2025
Бераставіцкія педагогі – сярод пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў
Падведзены вынікі абласнога этапа
рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў, які праводзіўся
ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці з мэтай павышэння
эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай
прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай
моладзі.
Як паведаміла загадчык сектара сацыяльнай і
арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі райвыканкама
Валянціна Апунік, на абласны этап рэспубліканскага конкурсу прадстаўлена
33 краязнаўчых выданні з 12 раёнаў Гродзенскай вобласці у трох
намінацыях: «Даведачныя выданні», «Інфармацыйна-папулярныя выданні» і
«Краязнаўчыя зборнікі». Паспяховым стаў удзел у абласным конкурсе для
бераставіцкіх педагогаў.
У намінацыі «Краязнаўчыя зборнікі» дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны
Леанід Калеснік, кіраўнік музея Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы за
зборнік “Ад Алекшыц да Эйсмантаў. Час, просторы, лёсы”, а дыплом
лаўрэата атрымаў Уладзімір Курчыцкі, настаўнік Алекшыцкай сярэдняй
школы, за зборнік “Бераставіччына праз смугу стагоддзяў”.
https://www.beresta.by/berastavickija-pedagogi-sjarod-peramozhca-ablasnoga-jetapu-rjespublikanskaga-agljadu-konkursu-krajazna-chyh-vydannja/