11.12.2023
Бібліятэка як цэнтр прававой інфармацыі
Тэма фарміравання прававой культуры з’яўляецца актуальнай для
любой цывілізаванай дзяржавы. Прававая культура асобы вызначаецца не
толькі ва ўзроўні ведаў законаў, але і ў яго прававой актыўнасці, якая
праяўляецца ва ўменні прымяняць гэтыя веды ў жыцці, у адносінах да
існуючай у краіне прававой сістэмы, а таксама ў здольнасці да
самаадукацыі ў гэтай галіне і імкненні асобы да самастойнай абароны
сваіх правоў.
Асаблівую значнасць прававыя веды маюць для падлеткаў і людзей
маладога ўзросту, якія стануць пераемнікамі традыцый грамадзянскай
супольнасці ў Беларусі. Прававая культура і веды дазваляюць пазбегнуць
мноства памылак і захаваць сябе ад магчымых небяспек, якія могуць чакаць
чалавека ў штодзённым жыцці.
Важнае месца ў сістэме фарміравання прававой культуры ў Бераставіцкам
раёне займаюць Публічныя Цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), якія
дзейнічаюць у ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя А.М.
Кавалеўскага” і чатырох яе філіалах. У сваёй дзейнасці супрацоўнікі
бібліятэчнай сістэмы садзейнічаюць адукацыйнаму працэсу, у прыватнасці,
распаўсюджванню прававых ведаў сярод насельніцтва района.
У выхаванні прававой культуры бібліятэка цесна супрацоўнічае з ДУА
«Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага», пракуратурай
Бераставіцкага раёна, аддзелам ЗАГС Бераставіцкага райвыканкама, УА
«Бераставіцкі дзяржаўны каледж», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва», СМІ.
У рамках работы праекта «Бібліятэка — школа прававой культуры» з
поспехам праводзцца мерапрыемства да Дня Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь, да 80-годдзя трагедыі Хатыні, да Міжнароднага дня вызвалення
вязняў фашысцкіх канцлагераў, да Дня яднання Беларусі і Расіі, да Дня
Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі
Беларусь, да Года міру і стварэння, да Міжнароднага дня барацьбы з
наркаманіяй і наркабізнесам, да Міжнароднага дня барацьбы са
злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам і іншыя.
Прававая культура з’яуляцца асновай гарманічнага развіцця
грамадства, судзейнічае дасягненню агульнасацыяльнага прагрэсу,
фармаванню і развіццю прававых каштоўнасцей, узбагачаючых асобу і
выступе гарантам захавання фундаментальных асноў грамадства і яго
функцыянавання.
Прававое выхаванне з’яўляецца асноўным сродкам фармавання і
павышэння ўзроўня правасвядомасці і прававой культуры грамадзян,
інструментам духоўнага выхавання асобы ва ўмовах пастраення ў Беларусі
прававой дзяржавы.
Аляксандр Фальковіч, загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу